Перайсьці да зьместу

Баркоўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баркоўшчына
трансьліт. Barkoŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Будслаўскі
Насельніцтва: 1 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222374
СААТА: 6240806011
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°49′14.02″ пн. ш. 27°28′59.99″ у. д. / 54.8205611° пн. ш. 27.4833306° у. д. / 54.8205611; 27.4833306Каардынаты: 54°49′14.02″ пн. ш. 27°28′59.99″ у. д. / 54.8205611° пн. ш. 27.4833306° у. д. / 54.8205611; 27.4833306
Баркоўшчына на мапе Беларусі ±
Баркоўшчына
Баркоўшчына
Баркоўшчына
Баркоўшчына
Баркоўшчына
Баркоўшчына

Барко́ўшчына[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавету.

У 1846 вёска аднайменнага маёнтку Вілейскага павету Віленскай губэрні, уласнасьць памешчыка Шчэпановіча, 7 двароў, 68 жыхароў. Маёнтак, акрамя вёскі, складаўся з фальварку і ўчастку вёскі Насілава. У 1868 годзе вёска у Будслаўскай воласьці Вілейскага павету, налічвала 79 жыхароў. У 1886 годзе тут працавала школа граматы. У 1904 годзе вёска (108 жыхароў) і маёнтак (70 жыхароў) уласнасьць Шчэпановіча.

У 1921 годзе вёска (19 двароў, 112 жыхароў) і фальварак (13 жыхароў) у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводзтва.

З 12.10.1940 году ў Будслаўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 23.05.1952 г. да 27.03.1959 г. у Вераб’ёўскім сельсавеце[2], з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне.

У 1950 годзе сяляне вёсак Баркоўшчына і Забегі аб’ядналіся ў калгас імя Кірава. З 1952 вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса «Зара», з 1959 году — калгаса імя Энгельса, з 1965 году — саўгаса «Будслаўскі» (цэнтар — Будслаў), з 04.09.1991 г. — калгаса «Будслаўскі».

  • 1960 год — 63 жыхары
  • 1997 год — 8 двароў, 11 жыхароў
  • 2009 год — 1 чалавек[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова выканкаму Маладзечанскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі