Альжуткі
| Альжуткі, трансьліт. Aĺžutki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Будслаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°45′03″ пн. ш. 27°21′09″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 10 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222374 |
| Нумарны знак | 5 |
| Альжуткі на мапе Беларусі ± Альжуткі | |
Альжу́ткі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1904 г на месцы сучаснай вёскі знаходзіліся: сядзіба (валоданьне Міхневіча, 6 жыхароў), 2 вёскі Крывіцкай воласьці Вілейскага павету Віленскай губэрні (6 і 11 жыхароў). У 1908 годзе у вёсцы Ельжуткі было 3 двары, 15 жыхароў.
У 1921 вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павету Віленскага ваяводзтва, 13 двароў, 76 жыхароў.
З 12.10.1940 г. у Пузырэўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вілейскай, з 20.09.1944 Маладзечанскай абласьцей, з 25.03.1952 г. у Будслаўскім сельсавеце таго ж раёна і вобласьці, з 20.01.1960 г. у Менскай вобласьці. З 25.12.1962 году ў Мядзельскім раёне. У 1949 годзе у вёсцы створаны калгас імя Дзімітрава. З красавіка 1965 вёска ў складзе саўгасу «Будслаўскі» (цэнтар — Будслаў), з 04.09.1991 году калгас.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28.
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Elżutki, zaścianek, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. — S. 347