Віталь Рыжкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віталь Рыжкоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 красавіка 1986 (37 гадоў)
Магілёў
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладчык
Жанр паэзія
Мова беларуская мова
Прэміі «Пластылінавы бусел» (2005), «Залаты апостраф» (2008)
Узнагароды

Віталь Рыжкоў (нар. у Магілёве 28 красавіка 1986 г.) — беларускі паэт, перакладчык. Жыве ў Менску.

Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2008), фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН‑цэнтру да стагодзьдзя газэты «Наша Ніва» (2006), конкурсу імя К. Шэрмана (2009), пераможца слэму фэстывалю «Березневі Коти-4» (г. Ужгарад, Украіна), ляўрэат прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча за кнігу паэзіі «Дзьверы, замкнёныя на ключы». Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», штотыднёвіках «Наша Ніва», «Новы час» ды інш. Удзельнік літаратурных фэстываляў «Порядок слов» (Менск, 2006-2010), «Кіеўскія Лаўры» (Кіеў, 2008) і іншых літаратурных мерапрыемстваў у Беларусі, Украіне, Расеі.

Перакладае з ангельскай і ўкраінскай моў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]