Гастон Рамірэс
| Гастон Рамірэс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 сьнежня 1990[1][2] (35 гадоў) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Мірамар[d] | |
| Нумар | 10 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2010 | Пэньяроль | 42 (8) |
| 2010—2012 | Балёньня | 58 (12) |
| 2012—2016 | Саўтгэмптан | 48 (6) |
| 2014—2015 | → Гал Сіці | 22 (1) |
| 2016 | → Мідлзбра | 18 (7) |
| 2016—2017 | Мідлзбра | 24 (2) |
| 2017—2021 | Сампдорыя | 115 (14) |
| 2021—2022 | Монца | 6 (1) |
| 2022—2023 | Віртус Энтэла[d] | 25 (2) |
| 2023—2024 | Сан-Лярэнса | 10 (0) |
| 2024 | Пэньяроль | 21 (4) |
| 2025— | Мірамар[d] | 20 (3) |
| Зборныя | ||
| 2009 | Уругвай (да 20)[d] | 3 (0) |
| 2010—2018 | Уругвай | 43 (0) |
| 2012 | Уругвай (да 23)[d] | 5 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Гасто́н Эсэк’е́ль Рамі́рэс Пэрэ́йра (па-гішпанску: Gastón Ezequiel Ramírez Pereyra; нар. 2 сьнежня 1990 году, Фрай-Бэнтас, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Мірамар» і зборнай Уругваю.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў кар’еру Гастон у клюбе «Пэньяроль», дзе дэбютаваў у сакавіку 2009 году. У сэзоне 2009—2010 гадоў забіў за клюб 6 мячоў, чым дапамог «Пэньяролю» стаць чэмпіёнам Уругваю. У жніўні 2010 году перашоў у табар італьянскай «Балёньні» за 2,5 млн эўра. Дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі 26 верасьня 2010 году матчам супраць «Катаніі», які скончыўся зь лікам 1:1.
31 жніўня 2012 году далучыўся да складу ангельскага клюбу «Саўтгэмптан», падпісаўшы кантракт з камандай на чатыры гады. Транфсэр гульца каштаваў ангельцам 12 млн фунтаў стэрлінгаў. 15 верасьня паўабаронца дэбютаваў у матчы супраць «Арсэналу», дзе ягоны новы клюб трываў буйную паразу зь лікам 1:6. Гастон зьявіўся на пляцоўцы ў другой палове матчу замест Стывэна Дэвіса. 23 студзеня 2014 году гулец атрымаў пашкоджаньне з-за чаго прапусьціў некалькі тыдняў.
1 верасьня 2014 году, падчас апошняга дню адчыненага трансфэрнага вакна, Рамірэс быў аддадзены ў арэнду клюбу «Гал Сіці»[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]8 кастрычніка 2010 году Рамірэс дэбютаваў у складзе зборнай Уругваю таварыскім матчам супраць зборнай Інданэзіі. Футбаліст адгуляў увесь матч.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Пэньяроль»:
- Чэмпіён Уругваю: 2010, 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Gastón Ramírez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Gastón Exequiel Ramírez Pereyra // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Transfer deadline day: Hull sign Gaston Ramirez and Mo Diame. BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на афіцыйным сайце ФК «Саўтгэмптан»
- Профіль(недаступная спасылка) на Soccerbase
- Нарадзіліся 2 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ва Ўругваі
- Футбалісты клюбу «Пэньяроль» Мантэвідэо
- Футбалісты клюбу «Балёньня»
- Футбалісты клюбу «Саўтгэмптан»
- Футбалісты клюбу «Гал Сіці»
- Футбалісты клюбу «Мідлзбра»
- Футбалісты клюбу «Сампдорыя» Генуя
- Футбалісты клюбу «Монца»
- Футбалісты клюбу «Сан-Лярэнса» Буэнас-Айрэс
- Футбалісты зборнай Уругваю
- Уругвайскія футбалісты
- Уругвайскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году