Днепрапятроўская вобласьць
Днепрапятроўская вобласьць | |
укр. Дніпропетровська область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Дніпро |
Улучае | 7 раёнаў, гарады абласнога падпарадкаваньня |
Найбольшы горад | Дняпро |
Іншыя буйныя гарады | Каменскае, Крывы Рог, Марганец, Нікапаль, Новамаскоўск, Паўлаград |
Дата ўтварэньня | 9 лютага 1932[1] |
Губэрнатар | Serhiy Lysak[d] |
Афіцыйныя мовы | украінская, расейская (рэгіянальная) |
Насельніцтва |
|
Шчыльнасьць | 97 чал./км² |
Нацыянальны склад | украінцы — 79,3 %, расейцы — 17,6 %, беларусы — 0,8 % |
Плошча |
|
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · найніжэйшы пункт | 211 м м 16 м м |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+2, UTC+03:00 |
Код ISO 3166-2 | UA-12 |
Тэлефонны код | +38 056 |
Паштовыя індэксы | 49xxx, 50xxx, 51xxx, 52xxx, 53xxx |
Інтэрнэт-дамэн | dnepropetrovsk.ua; dp.ua |
Код аўтам. нумароў | AE |
http://www.adm.dp.gov.ua/ Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Днепрапятро́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Дніпропетро́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 31,9 тыс. км². Насельніцтва — 3 096 485 чалавек (2022). Адміністрацыйны цэнтар — места Дняпро.
Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месцазнаходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмешчаная на поўдні цэнтральнай частцы Ўкраіны. Мяжуе на поўначы з Палтаўскай і Харкаўскай, на ўсходзе — з Данецкай, на поўдні — з Запароскай і Хэрсонскай, на захадзе — зь Мікалаеўскай і Кіраваградзкай абласьцямі Ўкраіны.
Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 130 км, з захаду на ўсход — 300 км.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 — −5 °C, ліпеня 22—23,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 400—450 мм. Тэрмін вэгетацыйнага пэрыяду — 210 дзён.
Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэльеф вобласьці хваліста-раўнінны. На паўночным захадзе знаходзіцца Прыдняпроўскае ўзвышша, якое паступова зьніжаецца ў паўднёва-ўсходнім кірунку і абрываецца стромкім уступам ў даліну Дняпра. На крайнім поўдні ўзвышша паступова пераходзіць у Прычарнаморскую нізіну. Левабярэжная частка вобласьці занятая Прыдняпроўскай нізінай, на крайнім паўднёвым усходзе вобласьці распрасьціраецца Прыазоўскае ўзвышша. Тэрыторыя вобласьці падзеленая глыбокімі далінамі рэчак, бэлькамі ды ярамі.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вобласьці выяўленыя каля 300 радовішчаў ды значныя запасы паліўна-энэргетычнай сыравіны — вуглю, нафты, газу і газакандэнсату. У выніку геолягавыведчых працаў выяўленыя залатарудныя радовішчы ў Саланянскім і Нікапальскі раёнах.
Водныя аб’екты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вобласьці цякуць 217 рэчак. Галоўная водная артэрыя — Дняпро. Яго прытокі — Арэль, Самара з Воўчай (левыя), Базаўлук, Мокрая Сура, Інгулец з Саксаганьню (правыя). У межах вобласьці знаходзяцца часткі Днепрадзяржынскага, Дняпроўскага ды Кахоўскага вадасховішчаў. Пабудавана 100 невялікіх вадасховішчаў і 1400 сажалак. На тэрыторыі вобласьці збудаваны канал Дняпро — Крывы Рог, праходзіць траса каналу Дняпро — Данбас.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Засяленьне краю, як сьведчаць вынікі археалягічных дасьледваньняў, пачалася каля 100 тыс. рокаў таму. Уздоўж берагоў Дняпра й Самары існуюць каля 80 месцаў, дзе знойдзены паселішча эпохі палеаліту.
У пэрыяд г. зв. Кіеўскай Русі (ІХ—ХІІ стагодзьдзі) па рацэ Ораль праходзіла мяжа зь землямі качэўнікаў. Мангола-татарская навала спусташыла Прыдняпроўе. Гэтая тэрыторыя атрымала назву Дзікае поле.
Новае засяленьне зьвязанае з узьнікненьнем і разьвіцьцём казацтва, якое сфармавалася ў XV—XVI стагодзьдзях. Менавіта тут узьнікла Запароская Сеч. У 1783 року згодна з указам Кацярыны ІІ пра ліквідацыю Сечы тэрыторыя вобласьці ўвайшла ў склад Кацярынаслаўскага намесьніцтва Расейскай імпэрыі.
У 1802 року была створаная Кацярынаслаўская губэрня, у склад якой увайшла і тэрыторыя сучаснай Днепрапятроўскай вобласьці.
9 лютага 1932 року была ўтвораная Днепрапятроўская вобласьць у межах УССР[3].
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць налічвае 7 адміністрацыйных раёнаў[4], 20 местаў, зь якіх 13 — абласнога значэньня, 46 мястэчак, 1369 вёсак.
Месты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абласнога значэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вальнагорск
- Дняпро
- Жоўтыя Воды
- Каменскае
- Крывы Рог
- Марганец
- Новамаскоўск
- Нікапаль
- Пакроў
- Паўлаград
- Першатравенск
- Сінельнікава
- Цярноўка
Раённага значэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://uk.wikisource.org/wiki/%D0%97%D0%97%D0%A0%D0%A0%D0%A1%D0%A3%D0%A3/1932/5/%D0%9F%D1%80%D0%BE_%D1%83%D1%82%D0%B2%D0%BE%D1%80%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8F_%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%B9_%D0%BD%D0%B0_%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%96%D1%97_%D0%A3%D0%A1%D0%A0%D0%A0
- ^ Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення Українина 1 січня 2022, Number of Present Population of Ukraine, as of January 1, 2022 — Кіеў: Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.
- ^ ЗЗРРСУУ/1932/5/Про утворення областей на території УСРР
- ^ Постанова Верховної Ради України «Про утворення та ліквідацію районів» (укр.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Днепрапятроўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў