Перайсьці да зьместу

Дзяніскавічы (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяніскавічы
Першыя згадкі: XVI ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шапілаўскі
Насельніцтва: 66 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
СААТА: 3218832021
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′0″ пн. ш. 30°12′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 30.2° у. д. / 52.95; 30.2Каардынаты: 52°57′0″ пн. ш. 30°12′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 30.2° у. д. / 52.95; 30.2
Дзяніскавічы на мапе Беларусі ±
Дзяніскавічы
Дзяніскавічы
Дзяніскавічы
Дзяніскавічы
Дзяніскавічы
Дзяніскавічы

Дзяні́скавічы[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шапілаўскага сельсавету. Насельніцтва 66 чал. (2010). Знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад места Жлобін, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Хальч (лінія Жлобін — Гомель), за 110 км ад Гомелю.

Выяўлены археолягамі курганны магільнік XI стагодзьдзя (за 0,3 км на паўночны захад ад вёскі) сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVI стагодзьдзя як хутар у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1567 годзе фальварак Дзяніскавічы павінен быў вылучаць апалчэнцаў для фармаваньня ўзброеных атрадаў ВКЛ.

Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1847 годзе 1527 дзесяцін зямлі. У 18431845 гадох на сродкі жыхароў і абшарнікаў Дабравольскага, Воўк-Левановіча і Грушаноўскага пабудаваная драўляная царква Раства Багародзіцы. Гаспадар аднаго фальварка валодаў тут у 1858 годзе 162 дзесяцінамі зямлі, другога — у 1874 годзе 352 дзесяцінамі зямлі і вадзяным млыном. З 1880 году дзейнічалі млын і хлебазапасная крама, з 1867 году — народная вучэльня (у 1889 годзе 30 вучняў). У 1886 годзе вадзяны млын, у Гарадзецкай воласьці Рагачоўскага павету. Паводле перапісу 1897 году ў сяле знаходзіліся 2 хлебазапасныя крамы, магазін, 2 ветракі, вадзяны млын, 2 кузьні, карчма. Побач — 2 аднайменныя фальваркі. У 1909 годзе пры школе была бібліятэка.

У пачатку 1920-х у фальварку заснаваная калектыўная гаспадарка «Хлебароб». У 1929 годзе арганізаваны калгас «Прывет», працавалі 2 ветракі. У 1936 годзе ў вёску перасяліліся жыхары суседніх пасёлкаў Прывет і Савет. У 1931 і 1934 гадох арганізаваныя калгасы «Прывет» і імя Саветаў. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 102 двары, забілі 62 жыхары. 126 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. У 1966 годзе да вёскі далучаны пасёлак Хлебароб. У складзе калгасу «Сьвітанак» (цэнтар — вёска Шапілава). Працаваў клюб.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.