Перайсьці да зьместу

Аляксандраўка (Шапілаўскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандраўка
Першыя згадкі: XX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шапілаўскі
Насельніцтва: 5 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°55′37″ пн. ш. 30°4′51″ у. д. / 52.92694° пн. ш. 30.08083° у. д. / 52.92694; 30.08083Каардынаты: 52°55′37″ пн. ш. 30°4′51″ у. д. / 52.92694° пн. ш. 30.08083° у. д. / 52.92694; 30.08083
Аляксандраўка на мапе Беларусі
Аляксандраўка
Аляксандраўка
Аляксандраўка

Алякса́ндраўка[1] — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, аколены лесам. Уваходзіць у склад Шапілаўскага сельсавету. Насельніцтва 5 чал. (2004). Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 100 км ад Гомелю.

Побач аўтадарога Бабруйск — Гомель. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя. У 1909 годзе сяліба ў Гарадзецкай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў лістападзе 1943 году акупанты часткова спалілі мястэчка. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Ленінец» (цэнтар — вёска Антонаўка).

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.