Цупер
| Цупер | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Жлобінскі |
| Сельсавет | Шапілаўскі |
| Першыя згадкі | XIX ст. |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°57′19″ пн. ш. 30°05′39″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 30 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2334 |
| СААТА | 3218832061 |
| Нумарны знак | 3 |
| Цупер на мапе Беларусі ± Цупер | |
Цу́пер[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Цуперка. Уваходзіць у склад Шапілаўскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 30 чал. (2010). Знаходзіцца за 11 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін, за 104 км ад Гомелю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Гарадзецкай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1858 году ва ўладаньні абшарніка Турчанінава, які купіў вёску ў 1857 годзе ў абшарніка Маліноўскага. З 1880 году дзейнічалі млын, хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся школа граматы, хлебазапасная крама, млын, 2 кузьні. Пасьля 1909 году падзялілася на дзьве вёскі: Стары Цупер і Новы Цупер, але ў пачатку 1920-х яны зноў аб’ядналіся ў адзіны населены пункт.
У 1934 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў лістападзе 1943 году акупанты спалілі 73 двары і забілі 70 жыхароў. Вызваленая 24 лютага 1944 году. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 80 жыхароў, у памяць пра загінулых у 1967 годзе на паўднёвай ускраіне ўсталявана скульптура салдата. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Ленінец» (цэнтар — вёска Антонаўка). Знаходзіцца санаторый «Пралеска».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- XIX стагодзьдзе: 1858 — 22 двары, 175 жыхароў; 1897 — 58 двароў, 339 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 65 двароў, 467 жыхароў; 1925 — 80 двароў; 1940 — 292 жыхары; 1959 — 179 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 45 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 21 гаспадарка, 39 жыхароў[2]; 2010 — 30 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 165
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.