Малыя Казловічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Малыя Казловічы
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Майскі
Насельніцтва: 31 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°59′35.2″ пн. ш. 30°11′13.3″ у. д. / 52.993111° пн. ш. 30.187028° у. д. / 52.993111; 30.187028Каардынаты: 52°59′35.2″ пн. ш. 30°11′13.3″ у. д. / 52.993111° пн. ш. 30.187028° у. д. / 52.993111; 30.187028
Малыя Казловічы на мапе Беларусі
Малыя Казловічы
Малыя Казловічы
Малыя Казловічы

Малы́я Казло́вічы[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Майскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 31 чал. (2004). Знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад места Жлобін, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Хальч (лінія Жлобін — Гомель), за 110 км ад Гомелю.

На поўначы мэліярацыйны канал.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомы з XIX стагодзьдзя як невялікае сяло ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак, гаспадар якога валодаў у 1871 годзе 1602 дзесяцінамі зямлі. У 1934 годзе арганізаваны калгас «Будаўнік». У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 28 двароў і забілі 35 жыхароў. 43 жыхары загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Ленінец» (цэнтар — вёска Антонаўка).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]