Гісторыя Іўя
Іўе — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла пры кляштары бэрнардынаў, драўляны татарскі мячэт, мураваныя сынагогі і традыцыйная местачковая забудова. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кальвінскі збор, зруйнаваны расейскімі ўладамі, і барокавая памятная каплічка на Віленскім гасьцінцы, зьнішчаная савецкімі ўладамі.
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Іўе ўпамінаецца ў XV ст. як вялікакняскі двор. У 1444 вялікі князь Казімер перадаў паселішча маршалку земскаму П. Мантыгердавічу, які заснаваў тут касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. З 1-й паловы XVІ ст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Забярэзінскіх, у 1558—1654 — Кішкаў.
У сярэдзіне XVІ ст. у Іўі было 4 вуліцы — Віленская, Наваградзкая, Крывая і Новая[1]. Паводле інвэнтару (1563), тут было 123 ўладальнікі дамоў, 23 чалавекі займаліся рамяством[1]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павету.
У 2-й пал. XVІ ст. Іўе стала адным з цэнтраў арыянства ў Вялікім Княстве Літоўскім, тут існавала арыянская школа. У 1585—1593 рэктарам школы быў мысьляр-гуманіст і пэдагог Ян Ліцыні Намыслоўскі. На 1598 у паселішчы працавалі 2 карчмы; было 129 сядзібных пляцаў, а таксама 19 пляцаў, адведзеных татарам за межамі паселішча.
З 1610 у Іўі працавала выдавецтва Троцкага брацтва. У 1631 кашталян троцкі і ваявода амсьціслаўскі Мікалай Кішка заснаваў кляштар ордэна бэрнардынаў, якому перадаў Петрапаўлаўскі касьцёл. Пры кляштары дзейнічалі школа, шпіталь і бібліятэка. У гэты ж час у Іўі збудавалі драўляны фарны касьцёл. На 1634 у паселішчы было 180 двароў, 3 вуліцы і Рынак. На 1685 у Іўі было 79 уласьнікаў дамоў і сядзібаў, зь якіх 49 чалавек валодалі ворнымі землямі[1]. У 2-й пал. XVІІ — 1-й пал. XІХ стагодзьдзяў мясьціна знаходзілася ў валоданьні Слушкаў, Глябовічаў, Жыжэмскіх, Агінскіх, Сапегаў, Тызэнгаўзаў. У 1742 Іўе атрымала статус мястэчка[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Іўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ашмянскага павету. Зь сяр. XІХ ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні графаў Замойскіх. У 1861 у Іўі адбылося сялянскае паўстаньне, якое жорстка здушылі расейскія войскі. У 1882 коштам графіні Замойскай у мястэчку збудавалі мячэт, які дзейнічае дагэтуль. Паводле перапісу (1897) у Іўі было 387 двароў, касьцёл, капліца, сынагога, 3 юдэйскія малітоўныя дамы, мячэт, народная вучэльня, аптэка, млын, 17 крамаў, 4 карчмы; штогод праводзілася 5 кірмашоў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Іўе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 Іўе ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку і стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
12 студзеня 2000 Іўе атрымала статус места[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл і кляштар бэрнардынаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1900
-
З боку Іўянкі, 1916
-
1916
-
1918
-
1930-я
Вуліца Касьцельная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1898
-
1898
-
1916
-
1916
-
1916
-
да 1939
-
да 1939
-
да 1939
Вуліца Віленская
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1916
-
1917
-
да 1939
-
Каплічка на Віленскім гасьцінцы
-
Каплічка
Рынак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1916
-
1916
-
1917
-
1917
-
1918
-
да 1939
-
да 1939
-
1930-я
-
Камяніца на Рынку
-
Камяніца на Рынку
-
Камяніца на Рынку
-
Рог Рынку і Віленскай
Вуліца Наваградзкая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1898
-
1916
-
да 1939
Іншае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Сынагога
-
Сынагогальны двор, 1916
-
Млын на Іўянцы, 1916
-
Вуліца Конская
-
Вуліца, 1915
-
Ускраіна мястэчка, 1916
-
Рамонт вуліцы, 1917
-
Местачкоўцы, 1927
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Грынявецкі В. Іўе // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 680.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 января 2000 года «Об отнесении городского посёлка Ивье Гродненской области к категории городов районного подчинения»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 324.