Перайсьці да зьместу

Жыжэмскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Партрэт невядомага з князёў Жыжэмскіх

Князі Жыжэмскія — беларускі княскі род уласнага гербу, старэйшая лінія князёў Смаленскіх.

Родапачынальнік Вялікі Князь Смаленскі Глеб Сьвятаслававіч у Мсьціслаўскай бітве на рацэ Вехры ў 1386 быў узяты ў палон войскамі Вялікага княства Літоўскага. Каля 1395 ён ізноў стаў Вялікім Князем Смаленскім. Пры ўзяцьці Смаленску 23 верасьня 1395 Вялікім Князем Літоўскім Вітаўтам, Глеб Сьвятаслававіч ізноў патрапіў у палон. Вялікае Княства Смаленскае канчаткова далучана да ВКЛ. Князь Глеб Сьвятаслававіч атрымаў ва ўдзел мястэчка Палоннае. У складзе войскаў ВКЛ загінуў у бітве на Ворскле 12 жніўня 1399.

Ягоны сын князь Дымітры Глебавіч атрымаў у вотчыну маёнтак Жыжма (маёнтак) на рацэ Жыжме ў Лідзкім павеце. Князь Дымітры Глебавіч меў двух сыноў князёў Івана Дымітрыевіча зь мянушкаю «Манько» альбо «Манч» і Івана Дымітрыевіча зь мянушкаю «Шах». Ад першага паходзіць род князёў Жыжэмскіх. Ад другога род князёў Саламярэцкіх (род згас у 1641).

Князі Жыжэмскія валодалі маёнткам Жыжмаю (Лідзкі і Ашмянскі паветы Віленскага ваяводзтва) да 1630-х. Пазьней, у асноўным, валодалі невялікімі маёнткамі каля Менску. Ад канца XVI ст. прымалі каталіцтва.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай землі Вялікага Княства Літоўскага патрапілі ў склад Расейскай імпэрыі. Князі Жыжэмскія, як і ўся мясцовая шляхта, павінны былі даказваць сваё шляхеткнае паходжаньне. Род был празнаны ў расейскім дваранстве без княскага тытула, унесены ў VI частку дваранскай радаводнай кнігі Менскай губэрні. Некаторым прадстаўніком роду было адмоўлена й у шляхецкім званьні.

Князі Жыжэмскія ёсьць самым знатным родам з зараз існуючых Рурыкавічаў, таму што зьяўляюцца прамымі нашчадкамі Вялікіх Князёў Смаленскіх. Усе іншыя Рурыкавічы паходзяць ад удзельных князёў.

Глеб Сьвятаслававіч (? — 12 жніўня 1399), князь смаленскі ў 13921396.

  1. Дымітры, разам з бацькам у 1396 накіраваны ў ВКЛ. У 1433 атрымаў ад Ягайлы ў вотчыну маёнтак Жыжма
    1. Іван Манька, першы прыняў прозьвішча Жыжэмскі. У сярэдзіне XV ст. атрымаў маёнтак Бобрыкі ў Менскім ваяводзтве
      1. Міхал (? — каля 1530), у 1528 ставіў у войска 8 коньнікаў.
        1. Дзьмітры, пасьля задушэньня мяцяжу Глінскіх у 1508 уцёк у Маскоўскую дзяржаву
        2. Васіль, пасьля задушэньня мяцяжу Глінскіх у 1508 уцёк у Маскоўскую дзяржаву
        3. Даніла
        4. Цімафей, каралеўскі дваранін
          1. Іван
            1. Яраш (?—1598), каралеўскі ротмістар, староста рэчыцкі ад 1576. Валодаў маёнткамі Вербкавічы ў Менскім павеце, Навасёлкі ў Мазырскім павеце, Копысь, Жыжма.
              1. Пётра (? — да 1609), староста рэчыцкі ад 1598, удзельнік зьезду праваслаўных і пратэстантаў у Вільні ў 1599
                1. Ян (?—1645), падкаморы менскі, дэпутат Трыбуналу ВКЛ у 1642
              2. Яраш (?—1630), мазырскі войскі ад 1595 і падкаморы да 1609. Вызнаваў каталіцтва
                1. Ян (?—1635), стольнік Менскі ад 1633
                  1. Адам (? — пасьля 1683), менскі стольнік, ад 1677 лоўчы. У 1674 удзельнічаў у элекцыі караля Яна Сабескага
                    1. Тэафіл (? — пасьля 1736), менскі гродзкі пісар, ад 1724 земскі пісар, пасьля чашнік, ад 1731 земскі сурагатар
                      1. Міхал Казімер (? — пасьля 1770), каралеўскі дваранін, падсудак менскі 1726, чашнік старадубскі, менскі падчашы ад 1748, войскі ад 1764, падкаморы ад 1767, дэпутат Трыбуналу ВКЛ у 1732. Ж. — да 1747 Брыгіда з Завішаў, удава Станіслава Сьвянціцкага
                2. Крыштоф
                  1. Аляксандар (? — красавік 1645), чашнік ВКЛ у 16401643, падстолі ВКЛ ад 1643. Ж. — Зося Гербульт з Фульштыну (пасьля выйшла за Міхала Францкевіча-Радзімінскага).
                  2. Стафан
                  3. Крыштоф (? — да студзеня 1652)
                  4. Ганна
                  5. Тамаш (? — каля 1675), падкаморы менскі ад 1647, у 1660 удзельнічаў у вайне Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667
                    1. Ян (? — каля 1700), падкаморы менскі, у 1674 і 1697 удзельнічаў у элекцыі Яна Сабескага й Аўгуста Моцнага
                      1. Дамінік (? — каля 1751), падчашы троцкі, ротмістар менскі
              3. Адам (? — пасьля 1640), харужы мазырскі ад 1621
            2. Сыльвэстар (? — пасьля 1599), лясьнічы кобрынскі ў 1582, удзельнік зьезду праваслаўных і пратэстантаў у Вільні ў 1599
        5. Багдан, каралеўскі дваранін
    2. Іван Шах, родапачынальнік князёў Шаховічаў.
  • Любимов С. В. Жижемские // Любимов С. В. Опыт исторических родословий: Гундоровы, Жижемские, Несвицкие, Сибирские, Зотовы и Остерманы. Пг., 1915. С. 14-34. (Ёсьць памылкі і збоі ў пакаленьнях).
  • Чарняўскі В. Ф. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводзтва XVI—XVIII стагодзьдзяў (Біяграфічны даведнік). Мн, 2007.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]