Перайсьці да зьместу

Гімн Славаччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Над Та́трамі мала́нкі зіхацяць» — гімн Славаччыны. Песьня зьявілася ў 1844 годзе, падчас паходу студэнтаў Эвангелічнага лютэранскага ліцэю з Браціславы ў Левачу на знак пратэсту супраць арышту Людавіта Штура.

Тэкст быў напісаны Янкам Матушкам, а ў якасьці музыкі была ўзятая музыка народнай песьні «Капала студню, глядзела ў яго» («Kopala studienku»). Аднак, нягледзячы на сваю папулярнасьць яшчэ падчас выступу славакаў падчас рэвалюцыі 1848—1849 гадоў, яна была апублікаваная на паперы толькі ў 1851 годзе пад назвай «Добраахвотніцкая». У 1920 годзе першая страфа стала часткай гімна Чэхаславаччыны, у які таксама ўвайшоў цяперашні гімн Чэхіі. У 1993 годзе прыведзены ніжэй тэкст стаў гімнам незалежнай Славаччыны.

Nad Tatrou sa blýska, hromy divo bijú,
Nad Tatrou sa blýska, hromy divo bijú.
Zastavme ich, bratia, ved' sa ony stratia, Slováci ožijú.
Zastavme ich, bratia, ved' sa ony stratia, Slováci ožijú.

To Slovensko naše posial' tvrdo spalo,
To Slovensko naše posial' tvrdo spalo.
Ale blesky hromu vzbudzujú ho k tomu, aby sa prebralo.
Ale blesky hromu vzbudzujú ho k tomu, aby sa prebralo.

Над Татрамі маланкі зіхацяць, грамы дзіка б’юць
Над Татрамі маланкі зіхацяць, грамы дзіка б’юць.
Спынім іх, браты, бо яны спыняцца, Славакі ажывуць,
Спынім іх, браты, бо яны спыняцца, Славакі ажывуць.

Славаччына наша дагэтуль дужа сышла,
Славаччына наша дагэтуль дужа сышла.
Але грымотныя маланкі абуджаюць яе, каб ачулася,
Але грымотныя маланкі абуджаюць яе, каб ачулася.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гімн Славаччынысховішча мультымэдыйных матэрыялаў