B. Dunajský, Bedlivý Ludorob, Boleslav Záhorský, Brat Sloven, Ein Slave, Ein ungarischer Slave, Karl Wildburn, Pravolub Rokošan, Slovák, Starí, Velislav і Zpěvomil
Людавіт Веліслаў Штур (па-славацку: Ľudovít Štúr, у свой час вядомы як славац. Ludevít Velislav Štúr; 29 кастрычніка1815, Угравец, Банавец-над-Бэбраваў — 12 студзеня1856, Модра каля Браціславы) — славацкіпаэт, філёляг, грамадзкі дзяяч. Быў ідэолягам славацкага нацыянальнага адраджэньня ў XIX стагодзьдзі, аўтар славацкага моўнага стандарту, які, урэшце, прывёў да сучаснай славацкай мовы, арганізатар славацкіх рэвалюцыйных кампаній цягам Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Вугоршчыне, дэпутат парлямэнту Каралеўства Вугоршчына, палітычны дзяяч, паэт, журналіст, выдавец, выкладчык, філёзаф і лінгвіст.