Капліца Найсьвяцейшай Дзевы Марыі (Грыбкі)
Выгляд
Славутасьць | |
Капліца Найсьвяцейшай Дзевы Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Грыбкі |
Каардынаты | 54°51′27″ пн. ш. 27°21′29″ у. д. / 54.8575° пн. ш. 27.35806° у. д.Каардынаты: 54°51′27″ пн. ш. 27°21′29″ у. д. / 54.8575° пн. ш. 27.35806° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Тып будынка | капліца |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Дата заснаваньня | 1938 |
Стан | дзеючая |
Капліца Найсьвяцейшай Дзевы Марыі |
Капліца Найсьвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкая мураваная капліца ў вёсцы Грыбкі Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Размяшчаецца за 1 км на поўнач ад вёскі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пабудавана ў 1938 годзе з цэглы мясцовымі жыхарамі Апанасевічамі як філіяльная пры касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе. У пачатку XXI стагодзьдзя пашырана прыбудовай цаглянага прытвору.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Твор народнага дойлідзтва. Вырашана прамавугольным у пляне аб’ёмам пад стромкім двухсхільным дахам (першапачаткова шатровым). Фасады прарэзаны прамавугольнымі ўваходным і бакавымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.