Ромакс
Каардынаты: 54°0′59″ пн. ш. 25°36′32″ у. д. / 54.01639° пн. ш. 25.60889° у. д.
«Ромакс» | |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Заснаваная | 1998 (26 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Віктар Рамук[1] |
Уласьнікі | сям’я Віктара Рамука |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Гарадзенская вобласьць |
Адрас | Іўеўскі раён, Ліпнішкі, Віленская вул., д. 12а, корп. 1[2] |
Ключавыя фігуры | Сяргей Кільчэўскі[1] |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | асьвяжальнік, касмэтыка, падгузкі, пральны гель, сурвэткі, туалетная папера |
Паслугі | грузаперавозкі, дастаўка, інтэрнэт-гандаль |
Абарачэньне | ▲41,324 млн рублёў (2020 год; 16,023 млн $) |
Апэрацыйны прыбытак | ▲7,569 млн рублёў (2020 год; 2,934 млн $) |
Чысты прыбытак | ▲5,384 млн рублёў (2020 год; 2,087 млн $)[3] |
Лік супрацоўнікаў | 5200 (2022 год) |
Даччыныя кампаніі | УП «ЗахадХімГандаль»[4] |
Аўдытар | ТАА «Эрнст і Янг» |
«Ромакс» — хімічная фабрыка Беларусі, заснаваная ў 1998 годзе ў Ліпнішках (Іўеўскі раён) Віктарам Рамуком.
На 2022 год выпускала побытавыя хімічныя сродкі і касмэтыку, парфумэрыю і папяровыя вырабы, гаспадарчыя тавары і тавары для дзяцей. Пры гэтым, тавары выраблялі пад уласнымі таварнымі знакамі і на заказ пад староньнімі таварнымі знакамі. Плошча таварнага складу перавышала 1,7 гектара. Служба дастаўкі па Беларусі налічвала каля 80 грузавых мікрааўтобусаў і звыш 150 малатанажных самаходаў. Грузаперавозкі з краінаў Заходняй і Ўсходняй Эўропы ў Беларусь ажыцьцяўлялі на ўласным аўтапарку з больш як 100 цяжкавікоў грузападымальнасьцю ад 1,7 да 24 тонаў. Уласная гандлёвая сетка налічвала звыш 600 зьніжкавых крамаў у 150 гарадах Беларусі, у якіх працавала звыш 4000 прадаўцоў[5]. За 2021 год фабрыка «Ромакс» выпусьціла звыш 300 відаў тавараў агульнай вагой звыш 20 000 тонаў[6]. Звыш 550 крамаў прыпадала на гандлёвую сетку «Востраў чысьціні і смаку» дачыннага УП «ЗахадХімГандаль», якая была адной з найбольшых сетак касмэтыкі і парфумэрыі ў Беларусі[7]. Абноўлены на 95 % у 2017 годзе аўтапарк улучаў цяжкавікі з тэнтавымі паўпрычэпамі грузападымальнасьцю 22 тоны пры абсягу грузавой прасторы 90 кубамэтраў, а таксама 75 фургонаў грузападымальнасьцю 6 (40 кубамэтраў), 4 (34 кум.м), 3,5 (34 куб.м) і 1,7 тоны (18 куб.м)[8]. Сетка «Востраў здароўя» налічвала 55 аптэк ва ўсіх абласных цэнтрах і іншых буйных гарадах[9].
Вырабы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2022 год фабрыка «Ромакс» вырабляла:
- побытавыя хімічныя сродкі — мыйныя і чысьцячыя сродкі для ванны, дома і кухні, асьвяжальнікі і нэўтралізатары, гаспадарчае мыла і пральныя сродкі;
- касмэтыку — бальзамы, маскі і шампуні для валасоў, мыла, гелі для душа і пену для ванны;
- тавары для дзяцей — падгузкі, вільготныя сурвэткі, пляшкі для кармленьня, гелі, мыла, шампуні і чысьцячыя сродкі;
- гаспадарчыя тавары — побытавыя губкі, пакеты для сьмецьця і сурвэткі;
- папяровыя вырабы — туалетную паперу, кухонныя ручнікі, сурвэткі і хусткі, ватныя дыскі і палачкі[10].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1998 годзе[5] Віктар Рамук заснаваў у Ліпнішках (Іўеўскі раён) фабрыку «Ромакс», якую ў 2005 годзе пераўтварыў у таварыства з абмежаванай адказнасьцю[4]. У 2006 годзе ўзьвялі таварню для гуртовага збыту і ўвозу побытава-гаспадарчых тавараў[11]. 18 лютага 2014 году фабрыка «Ромакс» атрымала ўлік за № 590190426 у Іўеўскім раённым выканаўчым камітэце[1]. У траўні 2014 году фабрыка пачала ўласную вытворчасьць побытавых хімічных сродкаў і касмэтыкі, парфумэрыі і папяровых вырабаў, гаспадарчых тавараў і тавараў для дзяцей[12].
У студзені 2016 году Міністэрства гандлю Беларусі ўлучыла гандлёвую сетку «Востраў чысьціні» ў 5-ку найбольшых сетак крамаў спажывецкіх тавараў Беларусі, сярод якіх тая заняла 3-е месца[13]. 15 лістапада 2019 году сетка крамаў «Востраў чысьціні» зьмяніла назву на «Востраў чысьціні і смаку», бо пашырыла прапанову за кошт харчаваньня і сьпіртовых напояў. На той час налічвалася звыш 550 крамаў «Востраў чысьціні і смаку», дзе працавала 5200 чалавек. Холдынг «Ромакс» належаў сям’і Віктара Рамука[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Сяргей Кільчэўскі. Дэклярацыя аб стварэньні і разьмяшчэньні лічбавых знакаў «Ромакс» № 202 у далярах ЗША (рас.) // ТАА «Ромакс», 15 лістапада 2021 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- ^ Кантакты (рас.) // Зьніжкавікі «Востраў чысьціні і смаку», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- ^ Сяргей Кільчэўскі, Алена Камышык. Бухгальтарскі балянс за 2020 год (рас.) // ТАА «Ромакс», 25 сакавіка 2021 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- ^ а б Нашая вытворчасьць (рас.) // Зьніжкавікі «Востраў чысьціні і смаку», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- ^ а б Аб прадпрыемстве (рас.) // ТАА «Ромакс», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- ^ Пра фабрыку «Ромакс» (рас.) // ТАА «Ромакс», 2022 г. Праверана 28 студзеня 2022 г.
- ^ «Востраў чысьціні» (рас.) // ТАА «Ромакс», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- ^ Грузаперавозкі (рас.) // ТАА «Ромакс», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- ^ Адрасы аптэк (рас.) // Аптэкі «Востраў здароўя», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- ^ Каталёг фабрыкі «Ромакс» (рас.) // ТАА «Ромакс», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- ^ Пра гандлёвае прадпрыемства (рас.) // ТАА «Ромакс», 2022 г. Праверана 28 студзеня 2022 г.
- ^ Сяргей Кільчэўскі, Алена Камышык. Нататка да Бухгальтарскага балянсу за 2020 год (рас.) // ТАА «Ромакс», 25 сакавіка 2021 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- ^ Юлія Вогнева. Доля магазінаў гандлёвых сетак у Беларусі складае 61 працэнт ад агульнай колькасьці // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 21 студзеня 2016 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- ^ «Востраў чысьціні» часткова памяняў назву // Партал «Наша ніва», 15 лістапада 2019 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кантакты (рас.) // ТАА «Ромакс», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- Навіны (рас.)
- Крамы (рас.) // Зьніжкавікі «Востраў чысьціні і смаку», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |