Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Этыкет
Зносіны
[рэдагаваць крыніцу]Можа больш слушная назва гэтага разьдзелу — Зварот? --Ліцьвін (гутаркі) 23:24, 17 верасьня 2018 (MSK)
- Рацыя. Увогуле, Вікіпэдыя:Будзьце рашучымі --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:27, 17 верасьня 2018 (MSK)
А можа яшчэ дадаць у гэты разьдзел інфармацыю з Удзельнік:Ліцьвін/вы? Бо калі хтосьці піша «вы» (з маленькай літары), то для кагосьці гэтае зьяўляецца нейкім прыкладам непавагі ці нават «невуцтва» суразмоўцы і з-за гэтага могуць узьнікаць непаразуменьні. --Ліцьвін (гутаркі) 14:04, 18 кастрычніка 2018 (MSK)
- Толькі каб без прымусу пісаць з маленькай літары — хай кожны абірае сам :)--Lesnas ättling (гутаркі) 14:21, 18 кастрычніка 2018 (MSK)
- Гэта вядома --Ліцьвін (гутаркі) 18:21, 18 кастрычніка 2018 (MSK)
- Можна, вядома. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:39, 19 кастрычніка 2018 (MSK)
- Зроблена. Дзякуй за заўвагу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:34, 21 кастрычніка 2018 (MSK)
Памятайце/помніце
[рэдагаваць крыніцу]Дзякуючы рэдагаваньню Renessaince высьветліў для сябе, што слова «памятаць» усё ж мае трохі іншае значэньне, чым помніць. Раней кіраваўся меркаваньнем Юрыя Пацюпы: памятаць — часьцей: помніць («помнік» жа, а ня «памятнік», а таксама «помны», «векапомны») і таму паўсюль ужываў «помніць», але цяпер натрапіў таксама на меркаваньне Юрася Бушлякова: Помніць больш зьвязана з “духоўна-маральнай” памяцьцю... Памятаць – дзеяслоў больш “фізычнага” характару, больш празаічны. Па-беларуску скажуць: век помніць буду, помні цану праўды, помню, як сьвята, каб цябе помнілі й паміналі, зрабіў ня помнячы сябе. Для ілюстрацыі яшчэ радок з паэтычнае мовы. “Сэрца помніць каханьне і попелам стаўшы з агню”, – гэты сказ я выпісаў зь вершу Ўладзімера Караткевіча. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:13, 19 кастрычніка 2018 (MSK)
Не ігнаруйце пытаньняў
[рэдагаваць крыніцу]У ангельскай вэрсіі, дарэчы, гэты пункт гучыць так: «Do not ignore reasonable questions». Наогул, ангельская вэрсія ўтрымлівае значна больш пунктаў, чым прыведзена тут цяпер. --Red_Winged_Duck 12:36, 23 кастрычніка 2018 (MSK)
- Выправіў. Дзякуй за трапнае ўдакладньне. На жаль, усяго адразу не перакладзеш і не адаптуеш пад бягучыя памеры нашага разьдзелу, таму я кіруюся думкай, што лепш скарочанае правіла, чым ніякага правіла. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:22, 23 кастрычніка 2018 (MSK)
- Дадаў практычна ўсе наяўныя ў ангельскім разьдзеле пункты. Калі трэба дадаць штосьці яшчэ або ёсьць заўвагі да перакладу — калі ласка. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:06, 24 кастрычніка 2018 (MSK)
Маўчаньне — знак згоды: прапанова заўваг
[рэдагаваць крыніцу]Як слушна заўважылі, імкненьне пакінуць за сабой апошняе паведамленьне ў спрэчцы можа справакаваць бясконцую дыскусію з адной толькі мэтай — перагаварыць апанэнта. У зьвязку з гэтым прапаную дадаць дзьве наступныя заўвагі пасьля прынцыпу Пагаджайцеся зь іншым абгрунтаваным меркаваньнем, калі нічога не адказалі на яго (маўчаньне — знак згоды). Тэкст першай прапанаванай заўвагі: Гэты пункт не датычыцца выпадку, апісанаму ў ВП:ПАКРУЗЕ, калі ўдзельнік можа паўтараць адныя і тыя ж аргумэнты, ігнаруючы пры гэтым адказы на іх, а таксама зададзеныя разумныя пытаньні. Кансэнсус вызначаецца не апошнім паведамленьнем у дыскусіі, а якасьцю прыведзеных аргумэнтаў. Тэкст другой прапанаванай заўвагі: Адсутнасьць імгненнага адказу ня сьведчыць пра дасягненьне кансэнсусу. Магчыма, апанэнт проста надумаў зрабіць перапынак у працяглай дыскусіі згодна з Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў. Аднак такі перапынак ня можа працягвацца больш за тыдзень. Апроч таго, парушэньнем азначанага прынцыпу зьяўляецца прасоўваньне ўласнай пазыцыі з дамамогай грубай сілы (войнаў рэдагаваньняў) пры адмове ад працягу дыскусіі, калі ў ёй задалі разумныя пытаньні і прывялі новыя аргумэнты, якія засталіся без адказу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:45, 26 кастрычніка 2018 (MSK)
- Пры тыдзень адказаў тутака. --Ліцьвін (гутаркі) 15:38, 26 кастрычніка 2018 (MSK)
- Новая фармулёўка для другой заўвагі: Адсутнасьць імгненнага адказу ня сьведчыць пра дасягненьне кансэнсусу. Магчыма, апанэнт проста надумаў зрабіць перапынак у працяглай дыскусіі згодна з Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў. Аднак такі перапынак ня можа працягвацца больш за дзень (калі ўдзельнік актыўна рэдагуе артыкулы, шаблёны або катэгорыі блізкай тэматыкі) або тры дні (калі ўдзельнік не выяўляе актыўнасьці або напісаў у адпаведным абмеркаваньні, што адкажа трохі пазьней). Апроч таго, парушэньнем азначанага прынцыпу зьяўляецца прасоўваньне ўласнай пазыцыі з дамамогай грубай сілы (войнаў рэдагаваньняў) пры адмове ад працягу дыскусіі, калі ў ёй задалі разумныя пытаньні і прывялі новыя аргумэнты, якія засталіся без адказу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:50, 27 кастрычніка 2018 (MSK)
- Падтрымліваю такі варыянт. --Ліцьвін (гутаркі) 22:20, 27 кастрычніка 2018 (MSK)
- Новая фармулёўка для другой заўвагі: Адсутнасьць імгненнага адказу ня сьведчыць пра дасягненьне кансэнсусу. Магчыма, апанэнт проста надумаў зрабіць перапынак у працяглай дыскусіі згодна з Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў. Аднак такі перапынак ня можа працягвацца больш за дзень (калі ўдзельнік актыўна рэдагуе артыкулы, шаблёны або катэгорыі блізкай тэматыкі) або тры дні (калі ўдзельнік не выяўляе актыўнасьці або напісаў у адпаведным абмеркаваньні, што адкажа трохі пазьней). Апроч таго, парушэньнем азначанага прынцыпу зьяўляецца прасоўваньне ўласнай пазыцыі з дамамогай грубай сілы (войнаў рэдагаваньняў) пры адмове ад працягу дыскусіі, калі ў ёй задалі разумныя пытаньні і прывялі новыя аргумэнты, якія засталіся без адказу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:50, 27 кастрычніка 2018 (MSK)