Вікіпэдыя:Актуальныя падзеі/Архіў 1
Выгляд
Гэтая старонка зьяўляецца састарэлай, больш не падтрымліваецца і захаваная ў гістарычных мэтах. Калі вы хочаце ўзнавіць дыскусію наконт гэтай тэмы, зьвярніцеся на старонку размоваў або стварыце новую тэму на Форуме. |
Гэта Архіў старонкі Вікіпэдыя:Актуальныя падзеі за 2005—2008 гады.
Архівы |
---|
|
Сьнежань 2008
[рэдагаваць крыніцу]- 19 сьнежня памерла беларуская паэтка Ніна Мацяш.
Жнівень 2008
[рэдагаваць крыніцу]- 16 жніўня 2008 году пасьля больш як двух гадоў за кратамі на волю выйшаў Аляксандар Казулін.
Чэрвень 2008
[рэдагаваць крыніцу]- 10 чэрвеня 2008 году памёр Чынгіз Айтматаў, выбітны савецкі і кірґізскі пісьменьнік
- 1 чэрвеня 2008 году памёр Іў Сэн-Ларан.
Травень 2008
[рэдагаваць крыніцу]- 29 траўня 2008 году памёр Валянцін Рабцэвіч, беларускі гісторык
- 26 траўня 2008 году памёр Сыдні Полак, амэрыканскі кінарэжысэр і актор
- 22 траўня 2008 году памёр Робэрт Аспрын, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
Студзень 2008
[рэдагаваць крыніцу]- 22 студзеня 2008 году памёр Хіт Лэджэр — малады аўстралійскі актор
Верасень 2007
[рэдагаваць крыніцу]- 26 верасьня: Нястача хлоркі для дэзынфекцыі вады ў Іраку выклікала распаўсюд халеры, якая дабралася ўжо і да Багдаду. (Паводле BBC)
- 24 верасьня: Некалькі тарнада ўзьніклі на тэрыторыі Вялікай Брытаніі (паводле Sky News)
- 21 верасьня: Каля аб’яднанага Інстытуту энергетычных ды ядравых дасьледаваньняў знойдзеныя 256 снарадаў, якія ляжалі ў зямлі з часоў Другой Сусьветнай вайны. (паводле Нашай Нівы)
- Фонд Нэльсана Мандэлы абвяргае чуткі пра сьмерць гэтага чалавека, якія зьявіліся пасьля сьцьвярджэньня Прэзідэнта ЗША Джорджа Буша пра ягоную сьмерць (газэта The Independent).
- 12 верасьня: Буйны землятрус сілай прыкладна 8.2 балаў каля заходняга ўзьбярэжжа выспы Суматра (Інданэзія). Падняцьце ўзроўню прадказвае цунамі па ўсім Індыйскім акіяне. (AP, PTWC/NOAA/NWS, Reuters — усё па-ангельску)
- 11 верасьня: Расея сьцьвярджае пра тэставаньне самай магутнай у сьвеце вакуумнай бомбы з сілай разбурэньня блізкай да ядравай зброі. (ABC News Australia — па ангельску) Кодавая назва бомбы, месца й час выпрабаваньняў не паведамляюцца.
- 10 верасьня: Землятрус сілай 6.8 балаў на паўночным узьбярэжжы Калюмбіі. [1]
- 6 верасьня: памёр Лючана Павароці.
Жнівень 2007
[рэдагаваць крыніцу]- 15 жніўня: Землятрус у Пэру.
- 8 жніўня: Трапічны шторм Пабук па-ангельску: Pabuk выклікаў горныя абвалы на Філіпінах і пазбавіў Тайвань электрычнасьці. Гэта мела месца пасьля трапічнага шторму ў цэнтральным Віетнаме, калі загінулі 34 чалавек. (AP via the New York Times), (Reuters via Washington Post)
- 4 жніўня: NASA запускаюць касьмічны апарат Фенікс, які павінен сесці ў вобласьці паўночнай палярнай шапкі Марсу ў наступным годзе AP — Washington Post
- Прэм’ер міністар Вялікай Брытаніі Гордан Браўн тэрмінова склікае кабінэт міністраў з прычыны распаўсюджваньня яшчуру на адной з фермаў графства Суррэй у Ангельшчыне.
- 3 жніўня: Губэрнатар Каліфорніі Арнольд Шварцнэгер абвесьціў надзвычайнае становішча ў ваколіцах Санта-Барбары з-за вялізных пажараў. Сотні чалавек эвакуяваныя[2].
- 2 жніўня: На 45-м годзе жыцьця памёр беларускі літаратар і бізнэсовец Юрась Юркавец.
- 1 жніўня: Шэсьцьдзесят дзевяць кітайскіх гарнякоў выратаваныя з шахты Жыян правінцыі Хэнан[3].
Ліпень 2007
[рэдагаваць крыніцу]- 30 ліпеня: Памёр італьянскі кінарэжысэр Мікелянджэла Антаніёні
- 25 ліпеня: 13-м прэзідэнтам Індыі становіцца Працібха Паціль [4]
- 18 ліпеня: У выніку авіякатастрофы ў аэрапорце Сан-Паўлу загінулі каля 200 чалавек
- 5-14 ліпеня: 15-ы фэстываль мастацтваў Славянскі Базар у Віцебску
- 4 ліпеня: дзень незалежнасьці ЗША; Дзень народзінаў Луі Армстранга
Чэрвень 2007
[рэдагаваць крыніцу]- 19 чэрвеня: 83-я ўгодкі народзінаў Васіля Быкава
Сакавік 2006
[рэдагаваць крыніцу]- 19 сакавіка: Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Паводле цэнтрвыбаркаму[5], 83% галасоў набраў Аляксандар Лукашэнка.
Сьнежань 2005
[рэдагаваць крыніцу]- 10 сьнежня: Антэ Гатовіна, харвацкі генэрал, які быў затрыманы 8 сьнежня ў Гішпаніі, дастаўлены ў Гаагу[6].
Лістапад 2005
[рэдагаваць крыніцу]- 27 лістапада: прайшла 77-я цырымонія ўручэньня ўзнагарод Амэрыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Найлепшым фільмам прызнаны фільм Клінта Іствуда Million Dollar Baby
- 25 лістапада: Пасьля паездкі ў Францыю студэнтка БДЭУ Тацяна Хома была выключаная з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту «за парушэньне працэдуры выезда студэнта за мяжу».[7]
Кастрычнік 2005
[рэдагаваць крыніцу]- 1 — 2 кастрычніка: На Кангрэсе дэмакратычных сілаў у Менску адзіным кандыдатам на пост прэзыдэнта Беларусі выбраны Аляксандар Мілінкевіч.
- 7 кастрычніка: Дырэктар агенцыі па атамнай энергіі ААН Мухамед Аль-Барадэй узнагароджваецца Нобэлеўскай Прэміяй Міру.
- 4 кастрычніка: Ураган Стэн прыносіць разбурэньні ў Мэксыцы і Цэнтральнай Амэрыцы, 1620 чалавек загінула.
- 23 кастрычніка: Прэзыдэнтам Польшчы ў другім туры галасаваньня выбраны Лех Качыньскі.
Жнівень 2005
[рэдагаваць крыніцу]- 26 жніўня: У Гданьску праходзіць канцэрт Жана Мішэля Жара «Прастора Свабоды», прысьвечаная 25-годзьдзю заснаваньня прафсаюзу «Салідарнасьць».
- 30 жніўня: на Паўднёвае ўзбярэжжа ЗША прыходзіць ураган Катрына, тысячы загінулі, шмат хто апынуўся на вуліцы
Ліпень 2005
[рэдагаваць крыніцу]- 2 ліпеня: У Лёндане і некалькіх іншых гарадох праходзяць канцэрты Live 8, закліканыя папулярызаваць кампанію «Зробім Галечу Гісторыяй».
- 7 ліпеня: Тэрарыстычныя акты ў Лёнданскім мэтрапалітэне. Загінулі 56 чалавекі, больш за 700 параненыя.
Травень 2005
[рэдагаваць крыніцу]- Пачаў выходзіць выкрывальніцкі часопіс «Плянэта» — выданьне апарату адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Галоўным рэдактарам часопіса стаў Усевалад Янчэўскі.
- 19-21 траўня ў Кіеве прайшоў 50-ы конкурс сьпеваў «Эўрабачаньне-2005». Пераможцай стала Алена Папарызу з Грэцыі.
- 5 траўня: Парлямэнцкія выбары ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, на якіх была большасьць у парляманце атрымала Лейбарысцкая партыя
Красавік 2005
[рэдагаваць крыніцу]- 2 красавіка: Памірае Папа Рымскі Ян Павал Другі
Люты 2005
[рэдагаваць крыніцу]- 16 лютага: Пачынае дзейнічаць Кіёцкі пратакол.
- 15 лютага: Пачаў працаваць сайт Youtube.com.
- 10 лютага: памёр амэрыканскі драматург Артур Мілер.(нар. у 1915)
- 3 лютага: памёр Прэм’ер-міністар Грузіі Зураб Жванія.
Студзень 2005
[рэдагаваць крыніцу]- 9 студзеня: Прэзыдэнтам Палестынскай аўтаноміі выбраны Махмуд Абас.