Вікіпэдыя:Адміністрацыя/Абраньне
Гэтая старонка плянуецца ў якасьці правіла Вікіпэдыі.
|
Адміністратары і бюракраты абіраюцца на тры гады. Па заканчэньні тэрміну яны губляюць паўнамоцтвы, калі адмаўляюцца ад паўторнага вылучэньня, а таксама калі не адпавядаюць патрабаваньням для абраньня. Вынік галасаваньня для іх абавязковы: пры атрыманьні меншасьці галасоў у падтрымку, адміністратар (бюракрат) мае пакінуць сваю пасаду.
Патрабаваньні пры вылучэньні
[рэдагаваць крыніцу]- Знаёмасьць зь Вікіпэдыяй і прыняцьцё яе мэтаў.
- Прытрымліваньне прынцыпаў Вікіпэдыі і рашэньняў, прынятых падчас апытаньняў, нават пры нязгодзе зь імі.
- Чынны ўнёсак у Беларускую Вікіпэдыю цягам 4-х месяцаў да вылучэньня.
- Прынамсі 1000 рэдагаваньняў у Беларускай Вікіпэдыі.
Хада вылучэньня
[рэдагаваць крыніцу]Галасаваньне доўжыцца тры тыдні. Пры галасаваньні ўлічваюццца толькі галасы за і супраць. Права галасаваць маюць удзельнікі, якія на пачатак галасаваньня:
- зрабілі прынамсі 100 рэдагаваньняў у Беларускай Вікіпэдыі;
- не заблякаваныя ад рэдагаваньня;
- мелі прынамсі 20 рэдагаваньняў цягам трох апошніх месяцаў у Беларускай Вікіпэдыі;
- ня робаты.
У выніку ўзьнікненьня супярэчнасьцяў, ва ўсіх выпадках перавага заўсёды застаецца за патрабаваньнямі зь Вікіпэдыя:Галасаваньні.
Зваротная сіла
[рэдагаваць крыніцу]На гэтае правіла распаўсюджваецца норма зваротнай сілы. Гэта значыць, што патрабаваньні гэтага правіла не распаўсюджваюцца на адносіны, якія ўзьніклі да яго ўхваленьня супольнасьцю.