Вуліца Віленская (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Віленская
вуліца
Grand Coat of arms of Vilnius.svg
Vilniaus Street, Vilnius, April 2015 (02).JPG
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Гіры
Даўжыня 1,2 км
Паштовыя індэксы LT-01102, LT-01119, LT-01402, LT-01506
На мапе
Google
Вуліца Віленская ў Вікісховішчы

Ву́ліца Ві́ленская[1] (лет. Vilniaus gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае Зялёны мост з скрыжаваньнем вуліцаў Дамініканскай, Троцкай і Нямецкай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс кляштару бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятой Кацярыны ў стылі віленскага барока, палац Радзівілаў у стылі рэнэсансу і Малы палац Радзівілаў, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Аскеркаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліца атрымала назву ад ракі Вяльлі, куды яна вяла ад гістарычнага Рынку. У 1536 годзе праз раку Вяльлю перакінулі першы мураваны мост, які пазьней атрымаў назву Зялёнага.

У доме № 20 на рагу з Новай вуліцай (не захаваўся) у 1908—1910 гадох знаходзілася рэдакцыя газэты «Наша Ніва». Менавіта сюды прыйшоў у верасьні 1908 году Іван Луцэвіч (Янка Купала), які стаў супрацоўнікам газэты на грамадзкіх пачатках (з 1914 году заняў пасаду рэдактара)[2].

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў імя летувіскага паэта Людаса Гіры. У наш час вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом Янушэўскага

Даўжыня каля 1,2 км. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з Жыгімонцкай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцамі Альбэрта Гаштольда (налева) і Маставой (направа), праспэктам Гедзіміна. З правага боку адыходзяць гістарычная Пясковая (цяпер Вінцэнта Кудзіркі), Дабрачынная, Людвісарская і Бэнэдыктынская, зь левага — Яўхіма Лялевеля, Ісьляндзкая, Паланская і Клайпедзкая вуліцы.

Паміж Зялёным мостам і праспэктам Гедзіміна мае асфальтавую праезную частку, паміж праспэктам Гедзіміна і вуліцамі Троцкай і Дамініканскай — брукаваную.

Будынкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малы палац Радзівілаў

Няцотны бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац Радзівілаў

Цотны бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьвятой Кацярыны

Сквэр Станіслава Манюшкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З усходняга боку вуліцы, каля касьцёла Сьвятой Кацярыны знаходзіцца сквэр, названы ў гонар кампазытара Станіслава Манюшкі. У сквэры перад касьцёлам стаць помнік С. Манюшку, створаны скульптарам Баляславам Балзукевічам ў 1922 годзе на пастамэнце, які застаўся ад былога помніка Аляксандру Пушкіну[5].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Наша Ніва. №1, 1994. С. 7.
  2. ^ а б в Корбут В. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы [1] // «Туризм и Отдых». №29 (664). 24 ліпеня 2008.
  3. ^ Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні, TUT.BY, 6.08.2009.
  4. ^ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу, TUT.BY, 29.03.2011.
  5. ^ Лашкевіч К. Помнікі беларускім героям на вуліцах Вільні, TUT.BY, 16.08.2010.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вуліца Віленская (Вільня)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў