Вуліца Людвісарская (Вільня)
Вуліца Людвісарская | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Гістарычны раён | Старое Места |
Былыя назвы | Баніфрацкі завулак, Палацавы завулак, Праабражэнская вуліца |
Даўжыня | 350 м |
Паштовыя індэксы | LT-01120 |
На мапе | |
Вуліца Вуліца Людвісарская ў Вікісховішчы |
Ву́ліца Людвіса́рская[1] (лет. Liejyklos gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцу Віленскую з Унівэрсытэцкай і гістарычным Палацавым пляцам (цяпер пляц Даўкантаса). Працягваецца вуліцай Скопа.
Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Радзівілаў і комплекс кляштару баніфратаў з касьцёл Сьвятога Крыжа, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.
Зьмест
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва вуліцы ўтварылася ад людвісарні, якая знаходзілася тут з канца XVIII ст.
У XIX ст. з мэтай маскалізацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расейскай імпэрыі перайменавалі вуліцу ў Праабражэнскую (рас. Преображенская улица). Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Даўжыня вуліцы каля 350 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня зь Віленскай вуліцай. З правага паўднёва-ўсходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночна-заходняга боку — цотная нумарацыя.
Перасякаецца вуліцай Татарскай. З правага боку адыходзіць вуліца Сьвятога Ігната, зь левага — гістарычны Баніфрацкі завулак (цяпер вуліца Лаўрына Гуцэвіча). Усярэдзіне вуліцы перад касьцёлам месьціцца сквэр імя Лаўрына Гуцэвіча, далей — Прэзыдэнцкі сквэр.
Будынкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Няцотны бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- № 11 (таксама Татарская вуліца, 23) — дом, у якім месьціцца гатэль «Artis Centrum»
Цотны бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- № 2 (таксама Гарбарская вуліца, 3 і Віленская вуліца, 22) — палац Радзівілаў, збудаваны ў XVII ст. ваяводам віленскім Янушам Радзівілам паводле праекту архітэктара Яна Ульрыха. У XIX ст. Радзівілы перадалі палац Віленскаму філянтрапічнаму таварыству, якое валодала ім да 1940 году. З прычыны войнаў і пажараў на пачатак XX ст. будынак быў практычна разбураным. Па Першай сусьветнай вайне ацалела толькі паўночнае крыло палаца. У 1967 годзе пачалася рэканструкцыя палаца, якая не завяршылася да нашага часу. З 1990 году ў будынку месьціцца філія Летувіскага мастацкага музэю[2].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Людвісарская вуліца ў мастацтве
Н. Орда, 1875
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Наша Ніва. №1, 1994. С. 7.
- ^ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу, TUT.BY, 29.03.2011.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вуліца Людвісарская (Вільня) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў