Палац Радзівілаў (Вільня)
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Радзівілаў
| |
Палац Радзівілаў
| |
| Краіна | Летува |
| Места | Вільня |
| Каардынаты | 54°41′02″ пн. ш. 25°16′49″ з. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
| Аўтар праекту | Constantino Tencalla[d] |
| Статус | Ахоўная зона |
Палац Радзівілаў на мапе Летувы Палац Радзівілаў | |
Палац Радзівілаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на рагу Віленскай і Людвісарскай вуліцаў. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Комплекс складаўся з 2-павярховага галоўнага корпуса, двух бакавых крылаў, а таксама пяці 3-павярховых павільёнаў (чатыры на кутох комплексу, адзін — у цэнтры галоўнага корпуса). Захаваліся два карпусы — паўночны і ўсходні, а таксама паўночны павільён.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XVI ст. гэты пляц, разьмешчаны за Вялейскай брамай гарадзкога мура на маляўнічым пагорку, належаў Кішкам, якія мелі тут драўляную сядзібу. Відаць, праз шлюб Барбары Кішкі зь Юрыем Радзівілам «Геркулесам» (памёр у 1541), кашталянам віленскім і гетманам вялікім сядзіба перайшла ў валоданьне Радзівілаў, у спадчыну Мікалаю «Рудому» і яго сыну Крыштапу Мікалаю «Перуну»[1]. Да 1653 году архітэктар з майстэрні Канстантына Тэнкалі збудаваў мураваную рэзыдэнцыю ваяводы віленскага і гетмана вялікага Януша Радзівіла[2].
За часамі вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў палац спустошылі маскоўскія захопнікі. Яшчэ больш ён пацярпеў у Вялікую Паўночную вайну.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1807 годзе Дамінік Геранім Радзівіл перадаў будынак палаца Віленскаму таварыства дабрачыннасьці. У XIX — пачатку XX стагодзьдзя карпусы, якія складалі палац, неаднаразова рамантаваліся або радыкальна перабудоўваліся пад утылітарныя мэты.
За часамі Першай сусьветнай вайны некаторыя часткі палаца зруйнавалі, захавалася каля паловы пачатковых муроў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1967 годзе архітэктар Вітаўтас Дварышкіс падрыхтаваў праект кансэрвацыі і рэстаўрацыі палаца. У 1979—1984 годзе паводле праекту архітэктара Эвалдаса Зулонаса праводзілася аднаўленьне паўднёва-заходнага павільёну, у якім разьмясьціўся цэнтральны лектор таварыства «Веды». У астатніх карпусах былога палаца былі жылыя кватэры і інтэрнат.
У 1990 годзе скончылася аднаўленьне паўночна-заходняга павільёну і прамежкавага будынка. У адрэстаўраваным палацы разьмясьцілася філія Летувіскага мастацкага музэю — Музэй палаца Радзівілаў[3].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры барока. Пачатковая сымэтрычная структура палаца набліжала яго да палацаў позьняга Рэнэсансу у Францыі. П-падобны ў пляне палацавы комплекс ахопліваў вялікі дзядзінец — курданэр. Унутраны плян зьмяніўся і не аднаўляўся.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
-
Плян, 1623—1655 гг.
-
Плян, 1650 г.
-
Капліца, XIX ст.
-
Паводле мэдалі 1655 г. М. Янушэвіч, 1838 г.
-
Паводле мэдалі 1655 г. М. Янушэвіч, XIX ст.
-
1939 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
-
Я. Булгак, 1913 г.
-
Я. Булгак, 1913 г.
-
Я. Булгак, 1913 г.
-
Я. Булгак, 1913 г.
-
Я. Булгак, 1913 г.
-
Я. Булгак, 1913 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Bernatowicz T. Książęcy splendor w stolicy. Rezydencje i dobra Radziwiłłów w. Wilnie XVI—XVIII wieku // Historia — konserwacja — rewitalizacja. Funkcjonowanie rezydencji regionu łódzkiego w kontekście doświadczeń europejskich. Prace dedykowane pamięci Profesora Leszka Kajzera. — Łódź, 2016. S. 17—40.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 125.
- ^ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу, TUT.BY, 29 сакавіка 2011 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7