Перайсьці да зьместу

Дамініканская вуліца (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вуліца Дамініканская (Вільня)»)
Дамініканская
лац. Daminikanskaja
вуліца
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Сьвятога Духа, Благавешчанская, Гаралё
Даўжыня 290 м
Паштовыя індэксы LT-01131, LT-01517
На мапе
Google
Вуліца Дамініканская ў Вікісховішчы

Дамініка́нская ву́ліца[1] (лет. Dominikonų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Працягвае вуліцу Сьвятаянскую. Зьвязвае скрыжаваньне вуліцаў Сьвятаянскай, Унівэрсытэцкай і Гаона з рогам вуліцаў Нямецкай і Віленскай. Працягваецца вуліцай Троцкай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Духа ў стылі віленскага барока, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, палацы Бжастоўскіх, Гурэцкіх, Завішаў і Пацеяў, помнікі архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва вуліцы ўтварылася ад кляштару дамініканаў, які захаваўся да нашага часу. Ужо ў XVI ст. забудова вуліцы была мураванай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у 1864 годзе Мураўёў-вешальнік з мэтай маскалізацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага загадаў перайменаваць вуліцу ў Благавешчанскую (рас. Благовещенская улица). Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

У 1947 годзе савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў імя летувіскага камуністычнага дзеяча Ёзаса Гараліса (лет. Garelio gatvė). У 1989 годзе вуліцы зноў вярнулі гістарычную назву.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Палац Пацеяў

Даўжыня вуліцы каля 290 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад рогу вуліцаў Нямецкай і Віленскай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.

Усярэдзіне мае скрыжаваньне з вуліцамі Шкляной (з правага боку) і Сьвятога Ігната (зь левага).

Палац Гурэцкіх
Касьцёл і кляштар дамініканаў
  • № 13 — палац Завішаў. Да 1747 году палац знаходзіўся ў валоданьні роду Завішаў, калі яго набыў скарбнік троцкі Тучынскі. У 1748 годзе будынак пацярпеў ад пажару. У 1753 годзе яго ныбаў біскуп Міхал Зянковіч, у 1790 годзе — Мілеры. У 1806—1850 гадох тут працавала пошта. У другой палове XIX ст. у выніку рэканструкцыі да палаца дабудавалі трэці паверх. За савецкім часам у будынку месьціўся камбінат тэлефонных сетак, інтэрнат, кватэры. Сёньня тут пяцізоркавы гатэль, у якім у час візыту ў Вільню ў 2009 годзе спыняўся Аляксандар Лукашэнка.
  • № 15 (таксама вуліца Гаона, 1) — палац Гурэцкіх. На гэтым месцы яшчэ ў канцы XV або ў пачатку XVI стагодзьдзяў стаяла 2-павярховая гатычная камяніца. У 1649 годзе яе набыла Віленская акадэмія. У сярэдзіне XVIII ст. будынкам валодаў Валенці Гурэцкі, які істотна рэканструяваў палац у стылі клясыцызму.
Траецкі касьцёл: да (налева) і па маскоўскай перабудове (направа)
Палац Бжастоўскіх
  • № 14 — колішні шпіталь (мужчынскі прытулак). У 1536 годзе тут адкрыўся шпіталь (паводле іншых зьвестак, мужчынскіх прытулак). У XVIII ст. гатычную камяніцу перабудавалі ў стылі барока. У 1821 годзе будынак пераабсталявалі пад вайсковы шпіталь. У 1956 годзе па рамонце тут разьмясьцілі кватэры. Пазьней дом некалькі разоў рэстаўраваўся. У наш час на першым паверсе месьціцца антыкварная крама.
  • № 16 — прытулак кляштару дамініканаў. Цяпер тут месьціцца італьянская цукерня.
  • № 18 (таксама Ўнівэрсытэцкая вуліца, 2) — палац Бжастоўскіх. У канцы XVI ст. будынак набыў і аднавіў дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага Цыпрыян Бжастоўскі. 3 1760 году палацам валодаў пісар і рэфэрэндар Павал Ксавэры Бжастоўскі. Сучаснае барокавае аблічча будынак набыў у выніку перабудовы 1769 году. Відаць, аўтарам праекту быў віленскі архітэктар Марцін Кнафкус. У 1802 годзе палац перайшоў да кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага, па ягонай сьмерці — да сына Ірынея Клеафаса[4].
  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN 9986-9228-2-8.