Вулька 2

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вулька 2
трансьліт. Vuĺka 2
Coat of Arms of Vuĺka 2.gif
Герб Вулькі 2


Былыя назвы: Воля, Волец, Вулька Бродніцкая
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Лунінецкі
Сельсавет: Вулькаўскі
Насельніцтва: 978 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1647
Паштовы індэкс: 225681
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°21′2″ пн. ш. 26°59′4″ у. д. / 52.35056° пн. ш. 26.98444° у. д. / 52.35056; 26.98444Каардынаты: 52°21′2″ пн. ш. 26°59′4″ у. д. / 52.35056° пн. ш. 26.98444° у. д. / 52.35056; 26.98444
Вулька 2 на мапе Беларусі ±
Вулька 2
Вулька 2
Вулька 2
Вулька 2
Вулька 2
Вулька 2

Вулька 2[1] — вёска ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Вулькаўскага сельсавету.

На заходняй ускраіне мястэчка знаходзіцца возера Вулька.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1613 годзе Воля — сяло маёнтку Кажан-Гарадок Вялікага Княства Літоўскага, маёмасьць Мікалая Кішкі, 30 валок зямлі, каля 60 двароў[2].

Пасьля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Кажан-Гарадоцкай воласьці Пінскага павету Расейскай імпэрыі. Пад 1870 годам — 82 душы, сяло адносілася да Зьдзецельскай праваслаўнай парафіі. На пачатку XX стагодзьдзя вёска ў Кажан-Гарадоцкай воласьці Пінскага павету. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. З 18 сакавіка 1921 году ў складзе Польшчы, вёска і фальварак Волька ў Кажан-Гарадоцкай гміне Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва. У 1930 годзе працаваў паравы млын (3 рабочыя, 1933), лесапільны завод[2].

З канца 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету Лунінецкага раёну Пінскай вобласьці. З чэрвеня 1941 па ліпень 1944 году пад нямецкай акупацыяй. На франтах загінулі 39 вяскоўцаў. Ад рук фашыстаў загінулі 54 жыхары[2].

У 1949 годзе створаны калгас імя Чапаева (з 1965 году «Сьвітаньне»). Да пачатку 1970-х гадоў вёска электрыфікаваная і газыфікаваная. У 1970 годзе працавалі філія Лунінецкага камбіната бытавога абслугоўваньня, сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, бібліятэка, крама, аддзяленьне сувязі. Пасьля Чарнобыльскай катастрофы ў зоне радыяцыйнага кантролю[2].

У 2002 годзе ў складзе калгасу «Сьвітаньне». Працавалі амбуляторыя, участак Палескай досьледна-мэліярацыйнай станцыі, лазьнева-пральны камбінат, сярэдняя школа, Дом культуры, аддзяленьне філіі «Беларусбанку», аддзяленьне сувязі, крама, дзіцячы сад[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 70 двароў, 502 жыхары; 1923 год — 87 двароў, 566 жыхароў (вёска і фальварак разам); 1930 год — 783 жыхары; 1939 год — 1473 жыхары; 1970 год — 232 гаспадаркі, 1074 жыхары; 1994 год — 363 гаспадаркі, 1149 жыхароў; 1999 год — 1026 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 337 гаспадарак, 1096 жыхароў; 2005 год — 337 гаспадарак, 1120 жыхароў; 2009 год — 978 жыхароў; 2010 год — 906 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 196
  2. ^ а б в г д Вулька 2 // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 215—216