Вэндзкая дзяржава
Выгляд
Вэндзкая дзяржа́ва — сярэднявечная дзяржава палабскіх славянаў (бодрычаў, люцічаў, памаран) у 1040-я гады — першай трэці XII стагодзьдзя.
Улучала землі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, паміж утокамі рэк Лабы і Одры (цяпер тэрыторыя Нямеччыны).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснавальнік — бодрыцкі князь Готшалк (1044—1066). Ён і яго пераемнік князь Крут (1066—1093), каб процістаяць нямецка-каталіцкай навале, намагаліся стварыць незалежную славенскую царкву. За Крутам дзяржава пашырылася да Паўночнага мора. Сын Готшалка князь (у дакумэнтах «кароль») Генрык (кіраваў з 1093 году) вярнуў у краіну нямецкіх біскупаў, што выклікала хваляваньні.
Канчаткова Вэндзкая дзяржава распалася каля 1129 году[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0