Палачане
Выгляд
Палачане — частка ўсходнеславянскай групы крывічаў, якая насяляла ў 9 стагодзьдзі тэрыторыю сучаснай Віцебскай і поўнач Менскай вобласьці.
Палачане ўпамінаюцца ў Аповесьці мінулых часоў, якая тлумачыць іх назву фактам іх пражываньня ля ракі Палата, аднаго з прытокаў Заходняй Дзьвіны. Летапіс таксама сьцьвярджае, што крывічы былі нашчадкамі палачанаў.
Землі палачанаў прасьціраліся ад Свіслачы ўздоўж Бярэзіны да земляў дрыгавічоў. Іх уладаньні гранічылі зь землямі наступных плямёнаў:
- смаленскіх крывічаў — на паўднёвым усходзе,
- ізборскіх крывічаў і ільменскіх славенаў — на поўначы і ўсходзе,
- літоўскіх плямёнаў — на захадзе,
- дрыгавічоў — на поўдні.
Палачане былі адным з плямёнаў, на тэрыторыі якіх пазьней сфармавалася Полацкае княства. Яны зьяўляюцца аднымі з родапачынальнікаў сучаснага беларускага народу.
Самыя старажытныя археалягічныя помнікі — доўгія курганы і пасяленьні ў Полацку, Віцебску, Лукомлі.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |