Перайсьці да зьместу

Племя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пле́мя — аб’яднаньне некалькіх экзагамных(en) родаў, зьвязаных агульнасьцю генэтычнага паходжаньня, асноўных складнікаў гаспадаркі, звычаяў і абрадаў, паданьняў і культаў, адзінствам гаворкі і саманазову, што грунтуюцца на агульнай самасьвядомасьці. Узьнікла за часам разьвітага родавага грамадзтва. Тэрытарыяльна вызначаецца на падставе пашырэньня агульных складнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, што выяўляюць асаблівасьці расьсяленьня, гаспадарчай дзейнасьці, звычаяў і абрадаў. Пры пераходзе да саслоўнага грамадзтва ўтвараюцца саюзы плямёнаў.

У Беларусі мелі пашырэньне наступныя археалягічныя культуры плямёнаў: за часам мэзаліту (3) — грэнская, нёманская і сожаўская; за часам нэаліту (8) — верхнедняпроўская, дзясьнінская, днепра-данецкая, лейкападобных кубкаў, нёманская, нарвенская, тыповай грабенчата-ямкавай керамікі і шарападобных амфараў; у бронзавым веку (7) — лужыцкая, паўночнабеларуская, прыбалтыйская, сосьніцкая, сярэднедняпроўская, тэшцінэцкая і шнуравой керамікі Палесься; у жалезным веку (8) — банцараўская, днепра-дзьвінская, зарубінецкая, калочынская, кіеўская, мілаградзкая, паморская і штрыхаванай керамікі[1].

  1. ^ Ігар Чаквін. Племя // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 422. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2