Перайсьці да зьместу

Хроніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кро́ніка, кро́ніка[1][2] (па-грэцку: Χρόνος — час) — гістарычнае апісаньне падзеяў у храналягічным парадку.

Першая частка «Кронікі Пэру», у якой упершыню апісваюцца этнасы Паўднёвай Амэрыкі (1553 г.)

Кроніка, як гістарычны твор, зьявілася ў позьняй Рымскай імпэрыі й разьвілася ў Бізантыі й Заходняй Эўропе. Гістарычная канцэпцыя гэтакіх твораў была зьвязаная з царкоўным сьветапоглядам і рабіла бізантыйскія палітычныя мроі пра адзінае сусьветнае гаспадарства (дзяржаву) часткай іхняй царкоўнай навукі. Часьцей за ўсё, кронікі пачынаюць сваё апавяданьне з заснаваньня сусьвету. Пераклады хранографаў у асноўным рабіліся ў Баўгарыі. Пераклады не заўсёды адпавядалі арыгіналу, нярэдка скарачаліся тэксты.

На землях Русі ў XI—XII стагодзьдзях атрымалі распаўсюд кронікі і перакладады хронікаў з замежжа, найбольш вядомыя зь іх: «Кроніка Рыгора Амартола», «Кроніка Рыгора Сінкелы», «Кроніка Яна Малалы». Частка хронікаў захавалася часткова ў кампіляцыйных помніках, так, напрыклад, «Летапісец Ялінскі і Рымскі» зьяўляецца кампіляцыяй «Кронікі Рыгора Амартолы», «Кронікі Яна Малалы» і арыгінальных твораў гістарычных і жыцейскага характару.

З канца XII ст. Лівонскія кронікі зьяўляюцца найкаштоўнейшай гістарычнай крыніцай па гісторыі Ўсходняе Балтыі з часоў крыжацкай экспансіі да пачатку XVIII ст. Самыя вядомыя: «Кроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага (1-я палова XIII ст.), «Рыфмаваная кроніка» (канец XIII ст.), «Новая рыфмаваная кроніка» Б. Гёнеке (сярэдзіна XIV ст.).

У сучаснай гістарычнай літаратуры назва «кронікі» нярэдка ўжываецца ў больш шырокім сэнсе — прыкладна да ўсіх бяз выключэньня твораў сярэднявечнай гістарыяграфіі, у тым ліку гаспадарстваў Усходу.

У Кіеўскай Русі і ў шэрагу іншых дзяржаваў (Бізантыя, Баўгарыя, Сэрбія й інш.) гістарычныя творы, падобныя да «кронікаў», насілі назву летапіс (пра княгіню Вользе, пра варагаў-мучанікаў і інш.) і хранографоў.

  1. ^ А.Стасевіч, С.Варыёцкі. Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік. — Менск: Тэхналогія, 1993.
  2. ^ Вайсковая Камісія пры Інстытуце Беларускае Культуры. Практычны беларускі вайсковы слоўнік. — Менск: Вайсковая Камісія пры Інбелкульце, 1927.
  • Хроника // Литературная энциклопедия терминов и понятий / Под ред. А. Н. Николюкина. — Институт научной информации по общественным наукам РАН: Интелвак, 2001. — Стб. 1171—1172 — 1596 с — ISBN 5-93264-026-X.
  • Гене Б. История и историческая культура средневекового Запада. — М.: Языки славянской культуры, 2002. — 496 с.
  • Гимон Т. В. Анналы и летописи // Историописание раннесредневековой Англии и Древней Руси: Сравнительное исследование. — М.: Русский Фонд Содействия Образованию и Науке, 2011. — 696 с.
  • Приселков М. Д. История русского летописания XI—XV вв. — СПб.: Д. Буланин, 1996. — 326 с.
  • Guenée B. Histoires, annales, chroniques. Essai sur les genres historiques au Moyen Âge // Annales. Économies, Sociétés, Civilisations. — 1973. — T. 28. — № 4. — P. 997—1016.