Палабскія славяне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пала́бскія славя́не — група заходніх славен (племянныя саюзы бодрычаў, люцічаў, лужыцкіх сэрбаў), якія размаўлялі на палабскай мове.

У канцы 1 — пачатку 2-га тыс. насялялі землі паміж рэкамі Лаба і Одра ад Балтыйскага мора на поўначы да Рудных гор на поўдні (цяпер тэрыторыя Усходняй Нямеччыны і часткова Заходняй Польшчы).

Найважнейшыя гарады — Торгаў, Прыворна, Рэрык, Убаба, Бранібор (цяпер Брандэнбург) і інш.

У 6—8 ст. у палабскіх славен адбываўся распад першабытнаабшчыннага ладу, складваліся фэадальныя адносіны.

Займаліся пераважна земляробствам, у 9—10 ст. значнае развіцьцё атрымалі рамёствы.

Гандлявалі з Саксоніяй, Даніяй, Швэцыяй, Кіеўскай Руссю.

У 10 ст. пачалося заваяваньне палабскіх славен германскімі фэадаламі. 11—12 ст. — час найбольшага росквіту палабскіх славен, пасьпяховага супраціўленьня нямецкай навалы, узнікненьня раньнефэадальных дзяржаўных утварэньняў, т.зв. Вэндзкай дзяржавы бодрычаў і люцічаў. Палабскія славене на чале з князем бодрычаў Ніклатам разграмілі крыжовы паход супраць славян 1147. У 2-й палове 12 ст., скарыстаўшы тэрытарыяльную раздробленасьць палабскіх славен, нямецкія паны захапілі іх землі. Нямецкае засяленьне прывяло да частковага знішчэньня і асіміляцыі палабскіх славен.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва славен Палабскія паходзіць ад назвы ракі Лаба, на якой жылі палабскія славене.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палабскія славяне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. С. 531.