Перайсьці да зьместу

Маравы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маравы
moravané, moraváci
Агульная колькасьць 522 474 чал. (2011 год)
Рэгіёны пражываньня Славаччына, Чэхія
Мовы мараўская мова
Рэлігіі каталікі
Блізкія этнасы чэхі, славакі

Мара́вы, марава́не (па-чэску: Moravané, разм. Moraváci) — этнічная група чэхаў, галоўным чынам пражываюць у Маравіі, а таксама ў Славакіі.

Назва, верагодна, пайшла ад ракі Моравы. Аналягічную мянушку атрымалі ганакі, якія пражываюць па рацэ Гане з цэнтрам у Оламаўцы.

Паводле зьвестак 2001 году агульная колькасьць народу складае 380 474 чалавек.

Мараване — каталікі.

Мова — мараўскія гаворкі чэскай мовы, якія адносяцца да заходнеславянскай групы моў. Альфабэт — лацінскі.

Маравія на тэрыторыі цяперашняй Чэхіі

У старажытнасьці тэрыторыю Маравіі засялілі славянскія плямёны. Потым землі Багеміі, Маравіі і Славакіі (тады Вугоршчыны) аб’ядналіся пад уладай аўстрыйскіх Габсбургаў (1526).

У XX стагодзьдзі тэрыторыя Маравіі ўвайшла ў склад Чэхаславакіі. У 1993 годзе адзіная дзяржава распалася на Чэхію і Славакію, і Маравія стала часткай тэрыторыі Чэхіі.

  • HAVLÍK, Lubomír Emil, Morava. K státoprávnímu postavení země v průběhu věků. Brno 1990.
  • GRAUS, František: Die Nationenbildung der Westslawen im Mittelalter. Sigmaringen 1980.
  • MEZNÍK, Jaroslav. Dějiny národu českého v Moravě (Nárys vývoje národního vědomí na Moravě do poloviny 19. století). Český časopis historický 88, 1990, s. 34-62.
  • PERNES, Jiří. Pod moravskou orlicí aneb Dějiny moravanství. Brno : Barriester & Principal, 1996. 288 s. ISBN 80-85947-12-9. (Od středověku až po začátek 90. let 20. století)
  • ŘEPA, Milan. Moravané nebo Češi? Vývoj českého národního vědomí na Moravě v 19. století. 1. vyd. Brno : Doplněk, 2001. 221 s. ISBN 80-7239-084-8.
  • TYRŠOVÁ, Renáta. Lidový kroj v Čechách, na Moravě, ve Slezsku a na Slovensku. Praha : Topič, 1918. Dostupné online.
  • VÁLKA, Josef. Dějiny Moravy. Díl 1. Středověká Morava. Brno : Muzejní a vlastivědná společnost, 1991. 231 s.
  • VĚRNOSTI A ZRADY MORAVANŮ (soubor článků). In: Dějiny a současnost 3, 2003, s. 1-26.