Ірына Леўшына
Ірына Леўшына | |
Дата нараджэньня | 29 лістапада 1965 (58 гадоў) |
---|---|
Занятак | журналістка, палітычны вязень |
Месца працы |
Іры́на Але́гаўна Леўшына́ — беларуская журналістка й палітычная зьняволеная рэжыму Лукашэнкі. Галоўная рэдактарка прыватнай інфармацыйнай агенцыі БелаПАН.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працавала няпоўны працоўны дзень у газэтах «Счастливый случай» і «Рэспубліка». Паколькі яна гадавала маленькае дзіця, не магла знайсьці сталую працу[1]. Прыйшла ў агенцыю БелаПАН у 1992 годзе. Пасаду галоўнага рэдактара агенцыі заняла ў 2018 годзе пасьля сьмерці Алеся Ліпая, заснавальніка й галоўнага рэдактара БелаПАН з 1991 году[2].
9 жніўня 2018 году яе затрымалі на 48 гадзінаў паводле абвінавачваньня ў незаконным выкарыстаньні інфармацыі дзяржаўнай інфармацыйнай агенцыі БелТА. Сьледчы камітэт у справе БелТА(be) абвінаваціў шэраг незалежных СМІ й журналістаў у незаконным выкарыстаньні платнай інфармацыі агенцыі БелТА. Сумы, якія БелТА павінна была страціць з-за іх, вагаліся ад 3000 да 7000 BYN[3]. З заклікам да вызваленьня журналістаў выступілі Эўрапейскі Зьвяз, Рада Эўропы, АБСЭ, «Рэпартэры бязь межаў»[4]. У канцы жніўня 2018 году ёй быў забаронены выезд з краіны[5]. 29 лістапада 2018 году Сьледчы камітэт зьняў абвінавачваньні, але Леўшыне прышлося выплаціць кампэнсацыю шкоды БелТА ў памеры 12000 BYN і штраф памерам 735 BYN[6]. У лістападзе 2018 году была вылучана разам з Тацьцянаю Каравянковаю зь БелаПАН і Аляксандрам Тамковічам(be) са «Свободных новостей-плюс» на нацыянальную прэмію беларускіх праваабаронцаў[7][8].
18 жніўня 2021 году сілавікі рэжыму Лукашэнкі правялі ператрусы ў рэдакцыі й журналістаў БелаПАН, канфіскавалі тэхніку, некалькі супрацоўнікаў былі арыштаваныя, у тым ліку галоўная рэдактарка Леўшына[9][10]. Леўшына была арыштаваная ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 342 КК («Арганізацыя й актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»)[11][12]. Леўшына разам зь іншымі зьняволенымі супрацоўнікамі БелаПАН сумеснаю заяваю дзесяці арганізацыяў, сярод якіх Вясна, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, 19 жніўня 2021 году была прызнана палітычным вязьнем[11][12].
6 кастрычніка 2022 году Леўшынай прызначылі 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму[13].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 2018 годзе ёй было прысвоена званьне журналісткі году ў рамках штогадовых узнагародаў праваабаронцаў у Беларусі. У абгрунтаваньні было сказана, што Леўшына клапацілася, каб праблема правоў чалавека ў Беларусі не зьнікала зь інфармацыйнай прасторы[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ольга Мжельская. (2019-12-12) Ирина Левшина: Моя мечта - уважать руководство моей страны (рас.). Reform.by(be). Праверана 2020-05-31 г. Архіўная копія ад 2021-09-01 г.
- ^ Стас Дадэрка. (2018-11-19) Ірына Леўшына: БелаПАН зараз перажывае самы складаны перыяд (бел.). Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 2020-05-31 г. Архіўная копія ад 2021-09-21 г.
- ^ pj. (2018-11-09) Dziennikarze wolnych mediów i korespondent Deutsche Welle oskarżeni w sprawie Biełty (пол.) Polska Agencja Prasowa(pl). Белсат. Праверана 2020-05-31 г. Архіўная копія ад 2021-09-21 г.
- ^ Białoruś: Zatrzymani dziennikarze już na wolności (пол.) Польскае радыё. Rzeczpospolita (2018-08-10). Праверана 2020-05-31 г. Архіўная копія ад 2018-08-11 г.
- ^ jb. (2018-08-27) Białoruscy dziennikarze podejrzewani w „sprawie Biełty” z zakazem opuszczania kraju (пол.) TUT.BY. Белсат. Праверана 2020-05-31 г. Архіўная копія ад 2021-09-21 г.
- ^ Ірына Леўшына: «Справа БЕЛТА» магла проста разваліцца ў судзе (бел.) Радыё Свабода. Новы час (2018-11-30). Праверана 2020-05-31 г. Архіўная копія ад 2020-04-16 г.
- ^ Наш зямляк можа стаць Журналістам года. Вядомы шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў (бел.). Рэгіянальная газета (2018-12-03). Праверана 2020-05-31 г. Архіўная копія ад 2021-09-21 г.
- ^ Вызначаны шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў (бел.) Вясна. Polskie Radio dla Zagranicy(uk). Праверана 2020-05-31 г. Архіўная копія ад 2021-09-21 г.
- ^ als. (2021-08-18) Belarus: Lukaschenkos Regime geht gegen unabhängige Nachrichtenagentur Belapan vor (ням.) Deutsche Presse-Agentur(uk). Der Spiegel(be). Праверана 2021-08-18 г. Архіўная копія ад 2021-08-18 г.
- ^ asty\mtom. (2021-08-19) Praca redakcji BiełaPAN sparaliżowana po rewizji białoruskich służb. Agencja będzie kontynuować pracę z zagranicy (пол.) Польская агенцыя друку(pl). TVN24(uk). Праверана 2021-08-19 г. Архіўная копія ад 2021-09-07 г.
- ^ а б Заява аб прызнанні трох супрацоўнікаў "БелаПАН" палітычнымі зняволенымі (бел.). Вясна (2021-08-19). Архіўная копія ад 2021-08-26 г.
- ^ а б Зняволеныя супрацоўнікі «БелаПАН» прызнаныя палітвязнямі (бел.). Новы час (2021-08-19). Архіўная копія ад 2021-08-26 г.
- ^ Вярхоўны суд пакінуў прысуды абвінавачаным па «справе БелаПАН» (бел.). Новы час (2023-01-06).
- ^ Justyna Prus. Białoruś: Dziennikarka Iryna Leuszyna z nagrodą obrońców praw człowieka (пол.) Польская агенцыя друку(pl). Dziennik Gazeta Prawna(pl). Праверана 2020-05-31 г. Архіўная копія ад 2021-09-21 г.