Падатковы разьлік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Падатковы разьлік (падатковая дэклярацыя) — заява падаткаплатніка з пазначэньнем зьвестак для падліку падатку, збору і мыта.

Такімі зьвесткамі служаць: поўнае найменьне падаткаплатніка і ягонае месцазнаходжаньне, нумар тэлефона, найменьне падатковага органу для падачы разьліку, від падатковага разьліку, атрыманыя даходы і ажыцьцёўленыя выдаткі, крыніцы даходаў і выкарыстаныя падатковыя ільготы, падлічаная сума падатку, збору або мыта, сярэднесьпісачная колькасьць працаўнікоў за справаздачны пэрыяд і папярэдні каляндарны год, фонд заработная платы і від гаспадарчай дзейнасьці, чысты прыбытак або чыстая страта на рахунках бухгальтарскага ўліку пасьля выплаты падаткаў і мытаў, агульная плошча капітальных будынінаў, іх частак і машына-месцаў, сума падаходнага падатку зь фізычнай асобы з фактычна выплачаных у справаздачным пэрыядзе даходаў[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі фізычныя асобы маглі падаваць падатковы разьлік штогод да 31 сакавіка за папярэдні год у падатковы орган незалежна ад месца пастаноўкі на ўлік. Яго падача прадугледжвалася ў электронным выглядзе праз асабісты кабінэт плацежніка, а таксама пісьмова па пошце, асабіста і праз прадстаўніка. Унясеньню ў падатковы разьлік падлягалі асабістыя даходы: 1) у выглядзе адсоткаў па рахунках і ўкладах у замежных банках, 2) у выглядзе дарэньня не ад блізкіх сваякоў у суме звыш 7521-го рубля, 3) ад працы паводле найму і продажу каштоўных папераў за мяжой, 4) ад продажу цягам каляндарнага году аўтобуса, цяжкавіка і больш як аднаго легкавіка, 5) ад продажу цягам апошніх 5 гадоў больш як адной кватэры і зямельнай дзялянкі, а таксама больш як аднаго жылога дому, садовага дамка і гаражу, машына-месца і лецішча, адміністрацыйнага, гандлёвага і офіснага памяшканьня[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ А. Лукашэнка. Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (Агульная частка) ад 19 сьнежня 2002 г. № 166-З // Лябараторыя распазнаваньня і сынтэзу маўленьня АІПІ, 10 жніўня 2021 г. Праверана 1 жніўня 2022 г.
  2. ^ Падатковая дэкларацыя аб даходах // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 29 сакавіка 2022 г. Праверана 1 жніўня 2022 г.