Эманюэль Рывіер
| Эманюэль Рывіер | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 сакавіка 1990[1][2] (36 гадоў) | |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 76 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2011 | Сэнт-Эт’ен | 73 (17) |
| 2011—2013 | Тулюза | 44 (10) |
| 2013—2014 | Манака | 44 (14) |
| 2014—2017 | Ньюкасл Юнайтэд | 26 (1) |
| 2016—2017 | → Асасуна | 15 (0) |
| 2017—2019 | Мэц | 43 (7) |
| 2019—2020 | Казэнца[d] | 31 (13) |
| 2020—2021 | Кратонэ | 21 (1) |
| Зборныя | ||
| 2019—2021 | Мартыніка[d] | 5 (3) |
Эманюэль Рывіер (па-француску: Emmanuel Rivière; нар. 3 сакавіка 1990 году, Лё-Лямантэн, Францыя) — колішні францускі футбаліст афрыканскага паходжаньня, нападнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эманюэль зьяўляецца выхаванцам футбольнага клюбу «Сэнт-Эт’ен». Дэбютаваў у камандзе 17 сьнежня 2008 году ў матчы Кубка УЭФА супраць «Валенсіі». Першы гол за «Сэнт-Эт’ен» забіў 13 траўня 2009 году ў браму «Гаўру». Улетку 2011 году Рывіер перайшоў у табар «Тулюзы». Упершыню згуляў за новую каманду 17 верасьня 2011 году ў матчы супраць «Бардо».
У студзені 2013 году форвард стаў гульцом «Манака». Свой першы гол за «Манака» забіў адразу ў дэбютным матчы супраць клюбу «Арль» 4 лютага 2013 году[3]. Напачатку сэзону 2013—2014 гадоў Эманюэль у асноўным выходзіў на замену, аднак гэты факт ня быў перашкодным да ягонай выніковасьці, гулец стала забіў мячы ў браму супернікаў. 18 жніўня 2013 году Рывіер у матчы супраць «Манпэлье» забіў свой першы ў кар’еры хэт-трык, а ягоны клюб атрымаў перамогу зь лікам 4:1[4].
16 ліпеня 2014 году Рывіер далучыўся да ангельскага «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт. Як мяркуецца, сума ўгоды склала каля 6 млн фунтаў[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Emmanuel Rivière // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Emmanuel Riviere // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ AC Arles-Avignon 0-2 AS Monaco(недаступная спасылка). Goal.com.
- ↑ Monaco thrash Montpellier thanks to hat-trick from Emmanuel Rivière. The Guardian.
- ↑ Newcastle Land Emmanuel Riviere. Newcastle United F.C.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Сэнт-Эт’ен»
- Статыстыка на LFP.fr
- Статыстыка на сайце FIFA