Атрошкавічы
Атрошкавічы | |
трансьліт. Atroškavičy | |
Першыя згадкі: | 1838 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Гарбацэвіцкі |
Вышыня: | 147 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | ▼ 14 чал. (2009) |
нацыянальны склад: | беларусы |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 213842[1] |
СААТА: | 7208820091 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°5′13″ пн. ш. 29°1′37″ у. д. / 53.08694° пн. ш. 29.02694° у. д.Каардынаты: 53°5′13″ пн. ш. 29°1′37″ у. д. / 53.08694° пн. ш. 29.02694° у. д. |
± Атрошкавічы |
Атро́шкавічы[2] — вёска на захадзе Бабруйскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі. Знаходзіцца ў складзе Гарбацэвіцкага сельсавету.
На 2008 год пляніроўка складалася з плаўна выгнутай вуліцы з завулкам, скіраванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Двухбаковая забудова вёскі складалася з драўляных сядзібаў. Каля вёскі пачынаецца рака Ваўчанка, што ёсьць правым прытокам Бярэзіны. На поўнач ад Атрошкавічаў праходзіць аўтадарога Р43 з Бабруйску на Слуцак. На поўдні аўтадарога Бабруйск — Глуск[3].
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месьціцца за 15 км на захад ад Бабруйску і чыгуначнай станцыі Бабруйск. Знаходзіцца на адлегласьці 125 км на паўднёвы захад ад Магілёва[3].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1838 годзе вёска Атрошкавічы ўваходзіла ў склад Бабруйскага павету Менскай губэрні і знаходзілася ў прыватнай уласнасьці памешчыка. Паводле перапісу 1897 году згадвалася ў Гарбацэвіцкай воласьці і мела хлебазапасную краму. На пачатку XX стагодзьдзя вяскоўцы былі прыхаджанамі праваслаўнай царквы[4]. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Атрошкавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 31 ліпеня 1920 году ўвайшла ў склад адноўленай Беларускай ССР паводле Дэклярацыі аб абвяшчэньні незалежнасьці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі. У 1929 годзе ў Атрошкавічах заснавалі калгас імя Якаўлева. У Нямецка-савецкую вайну 20 вяскоўцаў загінулі на фронце. На 1986 год Атрошкавічы былі ў складзе «Бабруйскага» саўгасу[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 49 рэвіскіх душаў; 1897 год — 159 жыхароў і 21 двор
- XX стагодзьдзе: 1907 год — 217 жыхароў і 28 двароў; 1917 год — 300 жыхароў і 47 двароў; 1926 год — 344 жыхары і 63 двары; 1959 год — 172 жыхары; 1979 год — 143 жыхары; 1986 год — 102 жыхары і 41 гаспадарка; 1999 год — 40 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 26 жыхароў і 18 гаспадарак[3]; 2009 год — 14 жыхароў
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхаіл Русаковіч (1959) — кандыдат сацыялягічных навук (1996)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бабруйскі раён (АПС Гарбацэвічы) // УП «Белпошта», 2018 г. Праверана 28 лістапада 2018 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 77
- ^ а б в г Бабруйскі раён (Атрошкавічы) // Гарады і вёскі Беларусі / дыр. Генадзь Пашкоў, нав.рэд. Аляксандар Лакотка. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2008. — Т. 6. Кніга 1. Магілёўская вобласьць. — С. 154. — 728 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0409-9
- ^ Вёска Атрошкавічы на мапе (Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць) // Партал «Знайдзі свае карані» (Канстанцін Шастоўскі), 2018 г. Праверана 28 лістапада 2018 г.