Перайсьці да зьместу

Берасьце (музэй)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Археалягічны музэй «Бярэсьце»»)
«Археалягічны музэй «Берасьце»
Рэшткі пабудоваў XIII стагодьдзя ў музэі
Месцазнаходжаньне [[Берасьце]], Беларусь
Тэматыка калекцыі археалёгія
Створаны 1982 г.
Адкрыты 2 сакавіка 1982
Геаграфічныя каардынаты 52°04′47.86″ пн. ш. 23°39′17.09″ у. д. / 52.0799611° пн. ш. 23.6547472° у. д. / 52.0799611; 23.6547472Каардынаты: 52°04′47.86″ пн. ш. 23°39′17.09″ у. д. / 52.0799611° пн. ш. 23.6547472° у. д. / 52.0799611; 23.6547472
«Археалягічны музэй «Берасьце» на мапе Беларусі
«Археалягічны музэй «Берасьце»
«Археалягічны музэй «Берасьце»
«Археалягічны музэй «Берасьце»
Сайт музэю

Археалягічны музэй «Берасьце» (афіцыйная памылковая назва «Бярэсце») — археалягічны музэй, разьмешчаны ў горадзе Берасьце, адзіны ў Эўропе музэй сярэднявечнага ўсходнеславянскага гораду.

Зьяўляецца філіяй Берасьцейскага абласнога краязнаўчага музэю і адным з найбольш папулярных музэйных аб’ектаў у Берасьці.

Гісторыя стварэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1969 па 1981 гады і ў 1988 годзе пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прафэсара Пятра Лысенкі праводзіліся раскопкі, у выніку якіх былі выяўленыя больш за 220 драўляных пабудоваў 11—13 ст., тры вулічныя маставыя, частаколы, шматлікія прадметы матэрыяльнай культуры таго часу, якія дзякуючы кансэрвуючым якасьцям магутнага культурнага пласту добра захаваліся. Была раскрытая плошча больш за 1800 м², у тым ліку больш за 500 м² — раскрыта да мацерыка.

18 студзеня 1972 году Савет Міністраў БССР прыняў рашэньне аб стварэньні музэю «Берасьце» і будаўніцтве спэцыяльнага павільёна. Яго праект распрацавалі архітэктары «Белдзяржпраекту» В. Крамарэнка, В. Шчарбіна, В. Вінаградаў. Павільён плошчай 40×60 м пабудаваны з бэтону, шкла, анадаванага алюмінія і ўяўляе сабой двухсхільнае перакрыцьце са сьветлавым ліхтаром па цэнтры. Яго абрысы нагадваюць старажытнае жыльлё і адначасова пласты зямлі, якія раскрываюць старажытны горад.

Музэй быў адкрыты 2 сакавіка 1982 году.

Музэй разьмешчаны на мысе, які ўтвораны ракой Заходні Буг і левым рукавом ракі Мухавец, на тэрыторыі Валынскага ўмацаваньня Берасьцейскай крэпасьці. Мае 14 экспазыцыйных заляў, агульная плошча павільёна — 2400 м². У экспазыцыі і фондах музэю захоўваецца больш за 45 тысяч экспанатаў. Музэй знаёміць з эканамічным разьвіцьцём Берасьця ў 11—14 ст.

У аснове музэю — раскрытыя рэшткі гарадзішча старажытнага Берасьця, пабудовы рамеснага пасада XIII стагодзьдзя. На тэрыторыі музэю на глыбіні 4 м археолягамі раскапаныя вуліцы, рэшткі пабудоваў рознага прызначэньня, якія знаходзяцца на плошчы 1118 м². У экспазыцыі прадстаўлена 28 жылых бярвеністых будынкаў — аднапавярховых зрубаў зь бярвеньня хваёвых дрэваў (у тым ліку два зь іх захаваліся на вышыню 12 вянкоў). Драўляныя пабудовы й дэталі маставых былі закансэрваваныя спэцыяльна распрацаванымі сынтэтычнымі рэчывамі.

Вакол раскрытага старажытнага пасаду разьмешчана экспазыцыя, прысьвечаная жыцьцёваму ўкладу славян, якія засялялі ў старажытнасьці гэтыя месцы, прадстаўленыя археалягічныя знаходкі, зробленыя падчас раскопак — вырабы з мэталяў, шкла, дрэва, гліны, косьці, тканіны, у тым ліку шматлікія ўпрыгожваньні, посуд, дэталі ткацкіх станкоў. Сярод экспанатаў рэдкія знаходкі — самшытавы грэбень з выразанымі кірылічнымі літарамі, касьцяны мастыхін, мэталічная пісала й інш.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113В000006