Першы дывізіён А чэмпіянату Бэльгіі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першы дывізіён А
Краіна Сьцяг Бэльгіі Бэльгія
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1895
Колькасьць камандаў 16
Вылет у Першы дывізіён Б
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Бэльгіі, Супэркубак Бэльгіі
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў,
Ліга Эўропы
Дзейны чэмпіён Бруге — 15-ы тытул (2017—2018)
Найбольш пасьпяховы клюб Андэрлехт — 34 тытулы
ТБ-партнэры Telenet, VOO, Belgacom TV, Vtm, RTBFFox Sports Eredivisie, NOS
Сэзон 2018—2019 гадоў

Першы дывізіён А (па-нідэрляндзку: Eerste klasse A; да 2016 году — Про Ліга, вядомая як Жупілер Про Ліга) — найвышэйшая футбольная ліга ў Бэльгіі. Заснаваная ў 1895 годзе і, такім чынам, зьяўляецца адной з найстарэйшых у сьвеце.

Удзел у спаборніцтве прымаюць 16 клюбаў. Сэзон пачынаецца ў канцы ліпеня й праходзіць да пачатку траўня, каманды мусяць згуляць 30 матчаў у рэгулярным сэзоне, а затым вядуць барацьбу ў трох плэй-оф групах — у групе за перамогу ў турніры, групе сярэдзіны табліцы й групе за захаваньне месца ў чэмпіянаце на наступны сэзон. У плэй-оф за перамогу вядуць барацьбу першыя шэсьць камандаў з выніковай табліцы рэгулярнага сэзону, кожны клюб гуляе зь іншым з групы два разы. У другім плэй-оф турніры прымаюць удзел клюбы, якія занялі месцы з 7 па 14 у рэгулярным сэзоне, падзеленыя на дзьве групы па 4 каманды, таксама гуляюць адзін з адным два разы. Сутнасьць гэтага турніру плэй-оф хаваецца ў тым, што ягоны пераможца атрымлівае права згуляць з 4 камандай чэмпіёнскага раўнду плэй-оф за ўдзел у Лізе Эўропы. Плэй-оф за захаваньне месца ў чэмпіянаце складаецца з 5 матчаў паміж камандамі з 15 і 16 радкоў табліцы рэгулярнага сэзону, гульняў можа быць і менш паміж камандамі, як напрыклад, калі адзін з клюбаў артымае ў першых трох гульняў тры перамогі. Ліга спансуецца буйным бэльгійска-бразыльскім броварам AB InBev, які акрамя розных гатункаў стварае піва маркі Jupiler, таму турнір афіцыйна вядомы як Жупілер Про Ліга.

Чэмпіянат быў створаны ў 1895 годзе Каралеўскай бэльгійскай футбольнай асацыяцыяй, а першым чэмпіёнам стаў клюб «Льеж». З 74 клюбаў, якія бралі ўдзел у турніры з моманту ягонага стварэньня, 15 былі чэмпіёнамі Бэльгіі. «Андэрлехт» зьяўляецца самым пасьпяховым клюбам, маючы на сваім рахунку 34 перамогі ў чэмпіянаце, наступным клюбам паводле колькасьці перамог зьяўляецца «Бруге», на рахунку якога 14 перамогаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]