Про Ліга чэмпіянату Бэльгіі па футболе
| Про Ліга | |
| | |
| Краіна |
|
|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА |
| Заснаваная | 1895 |
| Колькасьць камандаў | 18 |
| Вылет у | Чэленджэр Про Ліга |
| Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
| Хатнія кубкі | Кубак Бэльгіі, Супэркубак Бэльгіі |
| Міжнародныя кубкі | |
| Дзейны чэмпіён | Бруге — 20-ы тытул (2025—2026) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Андэрлехт — 34 тытулы |
| Вэб-сайт | proleague.be |
|
| |
Про Ліга (па-нідэрляндзку: Pro League; вядомая як Жупілер Про Ліга) — найвышэйшая футбольная ліга ў Бэльгіі. Заснаваная ў 1895 годзе і, такім чынам, зьяўляецца адной з найстарэйшых у сьвеце.
Удзел у спаборніцтве прымаюць 18 клюбаў. Ліга спансуецца буйным бэльгійска-бразыльскім броварам AB InBev, які акрамя розных гатункаў стварае піва маркі Jupiler, таму турнір афіцыйна вядомы як Жупілер Про Ліга.
Чэмпіянат быў створаны ў 1895 годзе Каралеўскай бэльгійскай футбольнай асацыяцыяй, а першым чэмпіёнам стаў клюб «Льеж». З 74 клюбаў, якія бралі ўдзел у турніры з моманту ягонага стварэньня, 15 былі чэмпіёнамі Бэльгіі. «Андэрлехт» зьяўляецца самым пасьпяховым клюбам, маючы на сваім рахунку 34 перамогі ў чэмпіянаце, наступным клюбам паводле колькасьці перамог зьяўляецца «Бруге», на рахунку якога 20 перамогаў.
У 2009—2026 гадах у Про Лізе ў розных фарматах ужывалася сыстэма плэй-оф групаў — пасьля рэгулярнага сэзону, дзе як правіла каманды гулялі па 30 матчаў, табліцы падзялялася на тры часткі. У верхняй частцы каманды змагаліся за чэмпіёнскі тытул і месцы ў эўрапейскіх спаборніцтвах, найлепшыя каманды сярэдняй часткі атрымлівалі права згуляць у плэй-оф за апошняе месца ў эўрапейскіх спаборніцтвах, у ніжняй частцы каманды змагаліся за захаваньне месца ў лізе.