Перайсьці да зьместу

Аляксандар I Раманаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар I Раманаў
Александр I Романов
Імпэратар і Самадзержац Усерасейскі, Маскоўскі, Кіеўскі, Уладзімірскі, Наўгародскі; Цар Казанскі, Цар Астраханскі, Цар Польскі, Цар Сыбірскі, Цар Хэрсоніса Таўрычнага, Гаспадар Пскоўскі й Вялікі Князь Смаленскі, Літоўскі, Валынскі, Падольскі й Філянзкі; Князь Эстлянзкі, Ліфлянзкі, Курляндскі й Сэмігальскі, Самагіцкі, Беластоцкі, Карэльскі, Цьверскі, Югорскі, Пэрмскі, Вяцкі, Баўгарскі й іншых; Гаспадар і Вялікі Князь Ноўгарада Нізаўскай Зямлі, Чарнігаўскі, Разанскі, Полацкі, Растоўскі, Яраслаўскі, Белазерскі, Удорскі, Абдароскі, Кандыскі, Віцебскі, Мсьціслаўскі, і ўсіх Паўночных краінаў Ўладар; і Гаспадар Івэрскіх, Карталінскіх і Кабардынскіх зямель і вобласьці Армэнія; Чаркаскіх і Горскіх Князёў і іншых спадчыннаў Гаспадар і ўладальнік; спадчыньнік Нарвэжскі, Герцаг Шлезвіг-Галсьцінскі, Старманскі, Дытмарсэнскі й Альдэнбурскі
Сьцяг РасеіГерб Расейскай Імпэрыі Імпэратар усерасейскі
1801 — 1825
Папярэднік Павал I
Наступнік Мікалай I
Сьцяг Фінляндыі Вялікі Князь Філянзкі
1809 — 1825
Папярэднік Густаў IV Адольф
Наступнік Мікалай I
Сьцяг Польшчы Кароль Польскі
1815 — 1825
Папярэднік Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Наступнік Мікалай I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 (23) сьнежня 1777[1],
Памёр 19 лістапада (1 сьнежня) 1825[1] (47 гадоў),
Пахаваны
Жонка Элізабэта Аляксееўна
Бацька Павал I
Маці Марыя Фёдараўна
Узнагароды
ордэн Падвязкі Grand Cross of the Order of Maria Theresa ордэн Андрэя Першазванага ордэн сьвятога Георгія IV ступені кавалер ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага рыцар ордэна Залатога руна ордэн Чорнага арла Order of Saint Louis кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну ордэн сьвятога Губэрта ордэн Сэрафімаў ордэн Слана ордэн Белага арла ордэн сьвятога Станіслава камандорскі крыж ордэна Virtuti Militari Найвышэйшы ордэн Сьвятога Дабравешчаньня Knight Grand Cross of the Military Order of William Order of the Crown ордэн Святога Януарыя Канстанцінаўскі ордэн Сьвятога Георгія Knight Grand Cross of the Order of Saint Ferdinand and of Merit Order of Fidelity Knight of the Order of the Holy Spirit ордэн Чырвонага арла 1-га класа Knight of the Order of Saint-Michel ордэн сьвятога Яна Ерусалімскага Order of the White Falcon Жалезны крыж 2-га класа Вялікі крыж Трайнога ордэна Medal For love for native land
Подпіс Выява аўтографу
Аляксандар аддае даніну праху Фрыдрыха Вялікага ў прысутнасьці караля Фрыдрыха Вільгельма III i ягонай жонкі Люізы Прускай у 1805 годзе
Мундзір генэралу войска Кангрэсавага каралеўства, які выкарыстоўваў Аляксандар I

Алякса́ндар I Па́ўлавіч (па-расейску: Александр I Павлович; 23 сьнежня [ст. ст. 12 сьнежня] 1777 — 1 сьнежня [ст. ст. 19 лістапада] 1825) — Імпэратар усерасейскі з 1801, Кароль Польскі з 1815, сын Паўла I з дынастыі Раманавых, старэйшы, сярод братоў Канстанціна й Мікалая, свайго наступніка на троне Расеі.

Нарадзіўся 23 сьнежня [ст. ст. 12 сьнежня] 1777 у Санкт-Пецярбургу. Аляксандар I быў вельмі адукаваны, калі ўва ўзросьце 23 гадоў атрымаў уладу ў Расеі. Першыя ягоныя дэкрэты ў асноўным датычыліся рэабілітацыі людзей, адпраўленых у адстаўку Паўлам I з урада ды войска, павелічэньне ролі Сэнату, скасаваньне прыгоннага права ў прыбалтыйскіх губэрнях, ліквідацыі цэнзуры кніг, забарона на прымяненьне катаваньняў, лібэралізацыя замежнага гандлю ды адукацыйная рэформа. Стварыў унівэрсытэты ў Харкаве й Казані ды аднавіў Віленскі ўнівэрсытэт з польскай мовай навучаньня. Ён быў дружны з палякамі, яго сябар Адам Чартарыйскі быў міністрам замежных справаў.

Раней у 1801, Расея заваявала тэрыторыю Грузіі на Каўказе. Гэта прывяло да зацяжной вайны з Пэрсіяй, якая прынесла некалькі паразаў. Сярод іншага, расейцы занялі паўночны Дагестан і Азэрбайджан у баку Касьпійскага мора. Гэтая вайна працягвалася зь перапынкамі да 1813 году. У 1806—1812 Расея таксама вяла вайну з Турцыяй. Вайсковыя зоны дзеяньня ўключалі Малдавію й Валахію. Нарэшце, пасьля некалькіх гадоў замірэньня, была складзена ў траўні 1812 мірная дамова ў Бухарэсьце, паводле якой Расея атрымала Бэсарабію, і сэрбы атрымалі аўтаномію ў рамках Асманскай імпэрыі. Тым ня менш, у лютым 1808, Расея выступіла супраць Швэцыі й пасьля кароткай вайны, уся Фінляндыя ды Алянскія выспы ў Балтыйскім моры адышлі да Расеі.

Новы імпэратар у той час спрабаваў заставацца нэўтральным ў пытаньнях да Заходняй Эўропы і ў 1801 Расея заключыла дагавор аб міры й сяброўстве з Францыяй, а ў 1802 з Прусіяй. Сяброўскія адносіны з Францыяй былі моцна размытыя, пасьля аб’явы Напалеона Банапарта консулам на ўсё жыцьцё, а затым імпэратарам, і пасьля гэтага страты магчымага кандыдата на прастол Францыі Люіса з дынастыі Кондэ. Нарэшце, у 1805, Расея далучылася да антыфранцускай кааліцыі, разам з Ангельшчынай, Аўстрыяй і Швэцыяй.

У 1820 годзе забараніў дзейнасьць езуітаў у Расейскай імпэрыі.

У верасьні 1821 прыяжджаў у Бешанковічы на агляд расейскай гвардыі.

Памёр 1 сьнежня [ст. ст. 19 лістапада] 1825 у Таганрогу[2].

  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о Г. Александр I (рас.) // Энциклопедический лексиконСПб: 1835. — Т. 1. — С. 469—480.
  2. ^ Alexander I | emperor of Russia (анг.) Britannica.com