Перайсьці да зьместу

Таганрог

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таганрог
рас. Таганрог
Таганрог
Герб Таганрогу Сьцяг Таганрогу
Дата заснаваньня: 1698
Горад з: 1775
Краіна: Расея
Кіраўнік: Андрэй Лісіцкі[d]
Плошча: 80 км²
Вышыня: 30 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 250 287 чал.
шчыльнасьць: 3128,59 чал./км²
Тэлефонны код: +7 8634
Паштовыя індэксы: 347900
Геаграфічныя каардынаты: 47°14′0″ пн. ш. 38°54′0″ у. д. / 47.23333° пн. ш. 38.9° у. д. / 47.23333; 38.9Каардынаты: 47°14′0″ пн. ш. 38°54′0″ у. д. / 47.23333° пн. ш. 38.9° у. д. / 47.23333; 38.9
Таганрог на мапе Расеі
Таганрог
Таганрог
Таганрог
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.tagancity.ru/

Таганрог (па-расейску: Таганрог) — горад (з 1775 году) у Расеі, у Растоўскай вобласьці, марскі порт. Насельніцтва 250,3 тыс. чалавек (на 2017 год). Заснаваны ў 1698 годзе.

Горад разьмешчаны на беразе Азоўскага мора ў Таганроскім заліве на паўднёва-ўсходняй частцы Міўскага паўвостраву. Старая частка гораду разьмешчана на мысу Тагані Рог. Горад разьмешчаны на раўніннай, хвалепадобнай мясцовасьці, узвышаючыся над узроўнем мора на вышыню прыкладна да 75 м. У межах гораду працякаюць два ручаі: у раёне гаю Дубкі па балцы Вялікая Чарапаха і па балцы Малая Чарапаха.

Клімат сухі, умерана-кантынентальны зь лішкам цяпла і адносным недахопам вільгаці. Сярэднегадавая тэмпэратура — +9 °C. Максымальныя тэмпэратуры ліпеня − да +35−40 °C, мінімальныя тэмпэратуры студзеня − да −30 °C. Характэрныя моцныя вятры, суправаджаныя часам нагонной хваляй, якая прыводзіць да падмываньня берагу і апоўзьняў.

У IX—VIII стагодзьдзях да нашай эры на месцы сучаснага Таганрогу існавала старажытнае паселішча[1], а ў VII—VI стагодзьдзях да нашай эры — антычнае грэцкае паселішча, аб чым сьведчаць архэалягічныя раскопкі, праведзеныя напачатку XXI стагодзьдзя.

У 1696 годзе, пасьля таго, як расейцы ўзялі турэцкую фартэцыю Азоў, па загадзе Пятра I пачалося будаўніцтва гавані й фартэцыі на мысе Тагані Рог. Але будаўніцтва было перанесена двойчы: на месцы сучаснага Таганрогу яно пачалося 12 верасьня 1698 году, што лічыцца датай заснаваньня гораду.

Таганрог — першы ў Расеі горад, пабудаваны паводле загадзя распрацаванага генэральнага пляну, а Таганроская гавань — першая ў сьвеце, пабудаваная не ў натуральнай бухце, а на адкрытым моры.

У XIX стагодзьдзі горад быў цэнтрам гандлю. У пачатку 1918 году ўвайшоў у склад Данецка-Крывароскай савецкай рэспублікі. З 1920 году — у складзе Ўкраінскай ССР, аднак у лютым 1924 году быў перададзены ў склад РСФСР. Паводле перапісу 1926 году 34,6 % насельніцтва Таганрогу складалі ўкраінцы, 55,2 % — расейцы, а ў Таганроскай акрузе наогул пераважалі ўкраінцы — 71,5 %, а расейцы — усяго 21,9 %.

Зь 17 кастрычніка 1941 году па 30 жніўня 1943 году знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 3 лістапада 2011 году атрымаў званьне Гораду вайсковай славы[2].

Таганрог — важны прамысловы цэнтар Поўдню Расеі. Буйнейшае прадпрыемства — Таганроскі мэталюргічны завод: вытворчасьць сталі, сталёвых трубаў для нафтавай і газавай прамысловасьці, тавараў народнага спажываньня. У горадзе разьвітая машынабудаўнічая прамысловасьць: завод «Чырвоны кацельшчык» (вытворчасьць кацельнага абсталяваньня для электрастанцыяў), «Прэсмаш» (кавальна-прэсавае абсталяваньне), «Вібрапрыбор», камбайнавы (выпуск збожжаўборачных камбайнаў), гандлёвага абсталяваньня, электратэрмічнага абсталяваньня, «Прыбой», суднарамонтны, «ТАГАЗ» (зборка легкавых і камэрцыйных аўтамабіляў маркі Hyundai) і г. д. Ёсьць шэраг прадпрыемстваў абароннай прамысловасьці.

Таксама ёсьць шэраг прадпрыемстваў хімічнай (заводы — «Тэрмапласт», лакафарбавы), лёгкай (гарбарня і іншыя) і харчовай (рыбны, мясны, кандытарскі, мукамольна-крупяны заводы) прамысловасьці. У Таганрозе знаходзіцца штаб-кватэра аднаго з кіроўных экспартэраў збожжа, аграпрамысловай кампаніі «Югтранзитсервис».

Антон Чэхаў
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)
  1. ^ Тайны Азовского моря
  2. ^ Чаленко С. За подвиги отцов и дедов // Таганрогская правда. — 2011. — 8 ноября.