Аксана Гайдук
| Аксана Гайдук | |
| Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў | |
|---|---|
| 11 кастрычніка 2016 — цяперашні час | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка |
| Папярэднік | Генадзь Пальчык |
| Першая намесьніца кіраўніка «Гаррамаўтадару Менгарвыканкаму» | |
| 2014 — 11 кастрычніка 2016 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзілася | 6 лютага 1974 (52 гады) Муцькавічы, Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
| Грамадзкае аб’яднаньне | «Белая Русь»[1] |
| Адукацыя | Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (1997), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі |
| Сужэнец | замужам |
| Дзеці | сын |
| Узнагароды | Нагрудны знак МУС Беларусі «За заслугi», ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу і Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, адміністрацыяў Маскоўскага і Фрунзэнскга раёнаў Менску |
Аксана Вячаславаўна Гайдук (нар. 1974, Муцькавічы, Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўная дзяячка Беларусі.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў (зь 2016 году) ад Ясенінскай акругі № 100 у Маскоўскім раёне Менску[2]. Займала ў Палаце прадстаўнікоў пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па жыльлёвай палітыцы і будаўніцтве[3].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1997 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спэцыяльнасьці «Будаўніцтва аўтамабільных дарог і аэрадромаў». Працавала першай намесьніцай кіраўніка вытворчага аб’яднаньня «Гаррамаўтадар Менгарвыканкаму». Скончыла Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі[4].
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]11 верасьня 2016 году абралася дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га скліканьня ад Ясенінскай акругі № 100 у Маскоўскім раёне Менску. Цягам тэрміну паўнамоцтваў ад 18 кастрычніка 2016 году[5] па 4 сьнежня 2019 году займала пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях. Была сяброўкай працоўнай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацы з парлямэнтам Нямеччыны[4]. Адказвала за законапраект, прыняты 2 красавіка 2019 году ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў Беларусі, «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях прававога рэгуляваньня жыльлёвых адносін», паводле якога Жыльлёвы кодэкс Беларусі выклалі ў новай рэдакцыі, а таксама ўнесьлі папраўкі ў Грамадзянскі кодэкс Беларусі і 2 законы — «Аб iмянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь» і «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь». У новым Жыльлёвым кодэксе ўвялі арэнднае жытло і скасавалі службовае, а таксама абавязалі старшыню ўправы таварыства ўласьнікаў атрымаць пасьведваньне аб праходжаньні прафэсійнай атэстацыі[6].
17 лістапада 2019 году пераабраралася ў Палату прадстаўнікоў 7-га скліканьня ад Ясенінскай акругі № 100 у Менску[7]. Стала сяброўкай дэпутацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў Парлямэнцкім сходзе Саюзу Беларусі і Расеі, дзе ўваходзіла ў склад Камісіі па бюджэце і фінансах[8]. Таксама была сяброўкай 5 працоўных групаў Нацсходу Беларусі па супрацы з замежнымі парлямэнтамі — Грузіі, Кітаю, Мэксыкі, Францыі (намесьніца) і Японіі[9]. Адказвала за законапраект, прыняты 10 сьнежня 2020 году ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў «Аб сумесным домаўладаньні», паводле якога да ўдзельнікаў сумеснага домаўладаньня дадалі асобаў з правам гаспадарчага вядзеньня нерухомасьці і апэратыўнага кіраваньня ёй. Таксама ў законапраекце прапісалі права ўдзельнікаў такога домаўладаньня на атрыманьне адпаведных дамовы і статуту, пратаколаў і разьлікаў выдаткаў, актаў праверкі дзейнасьці таварыства ўласьнікаў і заключэньня рэвізора. Сярод іншага, мясцовыя выканаўчыя камітэты надзялілі правам скліканьня сходу ўдзельнікаў сумеснага домаўладаньня і прызначэньня кіраўніка агульнай маёмасьці ў выпадку незябесьпячэньня яе захаванасьці. Урэшце, за таварыствам уласьнікаў замацавалі права звароту з пазовам у суд ад імя ўдзельнікаў такога таварыства ў справе аховы агульнай маёмасьці[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Члены першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» Палаты прадстаўнікоў прысутнічалі на сустрэчы старшыні РГА «Белая Русь» з актывам «Белай Русі» горада Менска // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 5 лістапада 2018 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ↑ У Беларусі выбраны парлямэнт шостага скліканьня // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 верасьня 2016 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ↑ В.В. Ермаловіч, В.У. Казловіч, В.Л. Ксюк. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў // Парлямэнт – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь шостага скліканьня / гал.рэд. Галіна Галаватая, пад агул.рэд. Уладзімера Андрэйчанкі, Міхаіла Мясьніковіча. — Менск: БелТА, 2019. — С. 31. — 304 с. — 250 ас. — ISBN 978-985-7064-34-2
- 1 2 Гайдук Аксана Вячаславаўна (шостае скліканьне) // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ↑ Пастаянныя камісіі сфармаваныя ў Палаце прадстаўнікоў // БелТА, 18 кастрычніка 2016 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ↑ «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях прававога рэгуляваньня жыльлёвых адносін» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2 красавіка 2019 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ↑ ЦВК абнародавала прозьвішчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага скліканьня // БелТА, 18 лістапада 2019 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ↑ Дэпутацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парлямэнцкім Сходзе Саюзу Беларусі і Расеі // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ↑ Гайдук Аксана Вячаславаўна (сёмае скліканьне) // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ↑ «Аб сумесным домаўладаньні» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 10 сьнежня 2020 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
| Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
- Беларускія жанчыны
- Выпускнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту
- Жанчыны-палітыкі
- Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня