Вытворчае аб’яднаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Вытворчае аб’яднаньне[1] — злука некалькіх савецкіх прадпрыемстваў, якія дзейнічалі разам, па-таварыску. У залежнасьці ад галінаў вытворчасьці вытворчыя аб’яднаньні дзяліліся на:

  • вытворчыя
  • навукова-вытворчыя
  • галіновыя
  • міжгаліновыя

Стварэньне буйных злукаў прадпрыемстваў павінна было справіць:

  • паляпшэньне вытворчасьці, якасьці вырабаў
  • паскорыць выпуск і продаж вырабаў
  • меней стратаў сыравіны, паліва
  • паскарэньне абнаўленьня і прымяненьня навінак навукі ў вытворчасьці

Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вытворчасьць любога прадпрыемства ў СССР мела назву вытворчая дзейнасьць[a]. Яна дзялілася на:

  • асноўную
  • дапаможную
  • абслуга

Па памеры вытворчасьці яна дзялілася на:

  • адзінкавая
  • капная
  • вялікая

Адзінкавая вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры адзінкавай вытворчасьці сьпіс вырабаў вельмі вялікі, але іх колькасьць невялікая, большасьць — адна рэч: турбіна Шушынскае іскраробні, верталёт Мі-24 і г.д.

Капная вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капной вытворчасьці ўласьціва было стварэньне падобных вырабаў у невялікай колькасьці і невялікі сьпіс назваў вырабаў. Колькасьць вырабаў ад соцень да тысяч. У залежнасьці ад колькасьці вырабаў капная вытворчасьць называецца:

  • значная
  • сярэдняя
  • дробная

Сярэдняя капная выворчасьць была найбольш распаўсюджаная ў СССР, асабліва ў машынабудаваньні і станкабудаваньні (станкі, вылічальныя машыны і г.д.).

Вялікая вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікая вытворчасьць азначала выпуск вырабаў без абмежаваньняў па часе і ў колькасьці (напрыклад, выпуск запалак, нітак, падшыпнікаў і г.д.). Для вялікае вытворчасьці неабходна было мець вялікую мэханізацыю й аўтаматызацыю вытворчасьці, збольшага паточны спосаб вытворчасьці.

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будова прадпрыемства была зьвязаная з дзейнасьцю самога прадпрыемства. Асноўныя адзінкі будовы сацыялістычнага прадпрыемства:

  • цэх
  • брыгада
  • управа
  • працоўны калектыў (грамада)

Цэх і брыгада[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамысловыя прадпрыемствы СССР, напрыклад, мелі ў сваім складзе цэх.

Цэх — асноўны вытворчы аддзел прадпрыемства. У асноўных цэхах адбываўся выраб. Іх работа без перапынку забясьпечвалася дапаможнымі (рамонтнымі, інструмэнтальнымі і г.д.) цэхамі і цэхамі абслугі (цэхі транспартны і інш.). Цэх складаўся з вытворчых участкаў (лініяў, пралётаў і г.д.).

Работнікі ўчасткаў былі звычайна злучаныя ў брыгады.

На прадпрыемствах, якія выраблялі сельскагаспадарчыя вырабы, напрыклад саўгасы, таксама дзяліліся на цэхі (расьлінагадоўлі, жывёлагадоўлі, мэханізацыі, будаўнічы і г.д.) або аддзелы. Работнікі цэхаў былі злучаныя ў брыгады. Яны ў сваю чаргу могуць мець у сваім складзе зьвяно, якія злучаюць работнікаў для выкананьня асобных работ.

Управа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На любым прадпрыемстве СССР была ўправа[b]. Яна складалася з аддзелаў і службаў, якія павінныя былі кіраваць прадпрыемствам.

Управа любога прадпрыемства ў СССР павінна была ўзгадняць свае дзеяньні з мясцовым аддзелам КПСС і выканкамам.

Будова ўправы прадпрыемства СССР была наступнаю. На чале машынабудаўнічага прадпрыемства стаяў дырэктар. Яму быў падарадкаваны галоўны бугальтар з бугальтэрыяю, а таксама аддзел тэхнічнага нагляду. Былі ў дырэктара намесьнікі:

  • намесьнік — галоўны эканаміст, якому былі падпарадкаваныя
    • плянава-эканамічны аддзел
    • фінансавы аддзел
    • аддзел арганізацыі работы й заработнае платы
  • намесьнік — галоўны інжынэр, якому былі падпарадкаваныя
    • аддзел галоўнага канструктара
    • аддзел галоўнага тэхноляга
    • аддзел навукова-тэхнічнае інфармацыі
    • аддзел галоўнага мэханіка
    • бюро разумнасьці й вынаходніцтва
    • аддзел тэхнікі бясьпекі
  • намесьнік па вытворчасьці, якому былі падпарадкаваныя
    • цэх 1, 2, 3 і г.д.
  • камэрцыйны дырэктар, якому былі падпарадкаваныя
    • аддзел забясьпячэньня
    • аддзел раздачы
    • адміністрацыйна-гаспадарчы аддзел
    • жыльлёва-камунальны аддзел

Грамада[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працоўны калектыў[c] — грамада, якая складалася з усіх работнікаў савецкага прадпрыемства. Асноўны закон СССР і Закон "Аб працоўных калектывах" указваў аб правах грамады. Грамада магла:

  • слухаць начальніка прадпрыемства аб выкананьні плянаў і дагаварных абавязкаў
  • ведаць вынікі дзейнасьці прадпрыемства
  • даваць рады ўправе прадпрыемства

Сваю дзейнасьць грамада рабіла праз вальны сойм[d]. На вялікіх прадпрыемствах паміж вальнымі соймамі дзейнічалі рады грамады[e].

Грамада магла выказаць свае думкі аб новым начальніку прадпрыемства і аб іншым члене ўправы прадпрыемства.

Грамада магла выказаць свае думкі аб узнагароджаньні работнікаў за посьпехі ў рабоце, пакараньні работнікаў за дысцыплінарныя парушэньні. Грамада магла ўдзельнічаць у раздачы жыльля, месца у дзіцячых садках, адпачынку работнікаў і інш.

Сацыялістычнае спаборніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У СССР адным важнейшых спосабаў паляпшэньня якасьці вытворчае дзейнасьці прадпрыемства было сацыялістычнае спабоніцтва. Яно павінна было садзейнічаць выкананьню й перавыкананьню плянаў, павышэньню вытворчасьці, якасьці вырабаў, ашчаднасьці сыравіны, злучэньню грамады, паляпшэньню таварыскіх адносінаў у грамадзе.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Па-расейску: "Производственный процесс".
  2. ^ Па-расейску: "Аппарат управления".
  3. ^ Па-расейску: "Трудовой коллектив".
  4. ^ Па-расейску: "Общее собрание (конференция)".
  5. ^ Па-расейску: "Совет трудового коллектива".

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Экономика // Современная энциклопедия. — 2000.