Абруб (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Абруб (Пружанскі раён)»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Абруб
трансьліт. Abrub
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Велікасельскі
Вышыня: 168 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 28 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 17
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225177[2]
СААТА: 1256860021
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°33′7″ пн. ш. 24°17′23″ у. д. / 52.55194° пн. ш. 24.28972° у. д. / 52.55194; 24.28972Каардынаты: 52°33′7″ пн. ш. 24°17′23″ у. д. / 52.55194° пн. ш. 24.28972° у. д. / 52.55194; 24.28972
Абруб на мапе Беларусі ±
Абруб
Абруб
Абруб
Абруб
Абруб
Абруб

Абру́б[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 10 км на захад ад Пружанаў, 22 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 28 жыхароў, 17 двароў.

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «абрубіць», бо ў гэтай мясцовасьці даўней жылі людзі, што займаліся абрубкай дрэваў (абрубшчыкі, дрывасекі)[4].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За расейскім часам — у Велікасельскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Паводле перапісу 1897 року 172 жыхары, 30 двароў, хлебазапасная крама. На пачатку XX стагодзьдзя — 145 жыхароў.

За польскім часам — у гміне Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 — 71 жыхар, 20 двароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 вёска ў Шарашоўскім, з 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці. 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Старавольскага ў склад Велікасельскага сельсавету[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 172 жыхары, 30 двароў
  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 145 жыхароў; 1921 год — 71 жыхар, 20 двароў; 1959 год — 160 жыхароў (перапіс); 1970 год — 138 жыхароў; 1999 год — 68 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 52 жыхары, 25 двароў; 2005 год — 47 чалавек, 24 двары[7]; 2010 год — 29 жыхароў; 2012 год — 28 жыхароў, 17 двароў[1]

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтамабільная дарога Н530 ПерадзельскЛазоўка[8].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Валун-сьледавік памерам 1,5×1,45×1 м, месца паломніцтва[9]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. ^ Алфавитный список улиц по Обруб(рас.) Почтовые коды РБ (индексы). БелпоштаПраверана 13 красавіка 2012 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 252
  4. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
  5. ^ Obrąb, вёска. Radzima.net. Праверана 13 красавіка 2012 г.
  6. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(рас.)
  7. ^ Абруб // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 488
  8. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 13 красавіка 2012 г.
  9. ^ Тема 4. Тектоническое и геологическое строение, полезные ископаемые. Особенности рельефа Брестской области(рас.) Учебно-методическое пособие для студентов географического факультета Брест. exdat. Праверана 14 красавіка 2012 г.
  10. ^ Ірына Сядова. (25 лютага 2012) Дневник irena_s » Пружаны. Улицы моего детства » Улица вторая. Красноармейская(рас.) Генеалогический форум ВГД Праверана 14 красавіка 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]