Зарэчча (Пружанскі раён)
Зарэчча | |
трансьліт. Zarečča | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Велікасельскі |
Насельніцтва: | 48 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225177[1] |
СААТА: | 1256860011 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′47″ пн. ш. 24°15′21″ у. д. / 52.52972° пн. ш. 24.25583° у. д.Каардынаты: 52°31′47″ пн. ш. 24°15′21″ у. д. / 52.52972° пн. ш. 24.25583° у. д. |
± Зарэчча |
Зарэ́чча[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 12 км на захад ад Пружанаў, 24 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За расейскім часам — у Міхайлаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. 368 дзесяцінаў зямлі, царква, 2 капліцы; фальварак Гансоўскіх 530 дзесяцінаў[3].
За польскім часам — у гміне Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. Паводле перапісу 30 верасьня 1921 року 50 дамоў, 292 жыхары.
З 1939 року ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 — у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці. 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Старавольскага ў склад Велікасельскага сельсавету[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1959 год — 421 жыхар (перапіс); 1970 год — 366 жыхароў; 1999 год — 116 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 95 жыхароў, 62 двары; 2005 год — 90 жыхароў, 58 двароў[6]; 2010 год — 48 жыхароў
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтадарога Н530 Перадзельск — Лазоўка[7].
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікалай Мікулік — беларускі навуковец у галіне прыкладной матэматыкі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алфавитный список улиц по Заречье (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 11 сакавіка 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 252
- ^ Zarzecze Podelsna (6) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 430
- ^ Zarzecze, вёска. Radzima.net. Праверана 11 сакавіка 2012 г.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валеры Леванеўскі. Праверана 11 сакавіка 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.