Перайсьці да зьместу

Бакуны (Велікасельскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бакуны
трансьліт. Bakuny
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Велікасельскі
Насельніцтва
колькасьць: 273 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 109
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225164[2]
СААТА: 1256806006
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°40′11.4″ пн. ш. 24°17′16.1″ у. д. / 52.669833° пн. ш. 24.287806° у. д. / 52.669833; 24.287806Каардынаты: 52°40′11.4″ пн. ш. 24°17′16.1″ у. д. / 52.669833° пн. ш. 24.287806° у. д. / 52.669833; 24.287806
Бакуны на мапе Беларусі ±
Бакуны
Бакуны
Бакуны
Бакуны
Бакуны
Бакуны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бакуны́[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Пружанаў, 32 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 273 жыхары, 109 двароў.

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад імя «Бакун» — размоўнага варыянту імя Абакум — па імі папа Абакума, галоўнага прыхільніка стараверства. У Бакунах пражывалі ягоныя пасьлядоўнікі[4].

За расейскім часам — вёска і маёнтак Клачкоўскіх у Велікасельскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. Паводле перапісу 1897 року 401 жыхар, 57 двароў, хлебазапасная крама, кузьня. На пачатку XX стагодзьдзя — 495 жыхароў.

За польскім часам — сьпярша ў гміне Котра[6], а з 1 красавіка 1932 у гміне Сухопаль Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[7]. У 1921 — 218 жыхароў, 37 двароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 па 16 красавіка 1973 — цэнтар сельсавету.

Сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі.

Сельгасмайстэрні, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтпункт.

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 401 жыхар, 57 двароў
  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 495 жыхароў; 1921 год — 218 жыхароў, 37 двароў; 1959 год — 527 жыхароў (перапіс); 1970 год — 439 жыхароў; 1999 год — 384 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 310 жыхароў, 127 двароў[8]; 2010 год — 261 жыхар; 2012 год — 273 жыхары, 109 двароў[1]

Аўтамабільныя дарогі Н538 ЛіхасельцыРадзецк, Н552 Клятное — Бакуны, Н555 Мурава — Бакуны[9].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Братэрская магіла 77 воінаў і партызанаў (1941—1944), мэмарыяльны комплекс (1968)
  1. ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. ^ Алфавитный список улиц по Клепачи (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 13 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 245
  4. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (9565). — С. 6.
  5. ^ Bakuny (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 72
  6. ^ Бакуны, вёска. Radzima.net. Праверана 19 сакавіка 2013 г.
  7. ^ Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109 (пол.) (pdf) Internetowy System Aktów Prawnych. Kancelaria Sejmu RP. Праверана 19 сакавіка 2013 г.
  8. ^ Бакуны // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 492
  9. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 29 студзеня 2012 г.