Перайсьці да зьместу

Перадзельск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перадзельск, трансьліт. Pieradzieĺsk
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Пружанскі
Сельсавет Велікасельскі
Геаграфія
Вышыня НУМ 180 м
Часавы пас
Каардынаты 52°35′35″ пн. ш. 24°18′29″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 126 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1632
Паштовы індэкс 225177[1]
СААТА 1256860026
Нумарны знак 1
Перадзельск на мапе Беларусі ±
Перадзельск
Перадзельск
Перадзельск
Перадзельск
Перадзельск
Перадзельск

Перадзе́льск[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 13 км на захад ад Пружанаў, 25 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

За расейскім часам — у Міхайлаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Маёнтак Пярдзельск (польск. Pierdzielsk)[4] ва ўласнасьці Быхаўцаў[5]. Пазьней, калі дочкі Зьдзіслава Быхаўца пасталелі, маёнтак быў перайменаваны ў Перадзельск, а пасьля ў Яалін (польск. Joalin)[4]. З пасагам аднае з дачок маёнтак перайшоў да Развадоўскіх. Паводле перапісу 1897 року 487 жыхароў, 64 двары.

За польскім часам — у гміне Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6]. У 1939 — 528 жыхароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР. Паводле перапісу 1959 року ў вёсцы 461 жыхар, у 1970 — 510 жыхароў.

1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Старавольскага ў склад Велікасельскага сельсавету[7].

  • 1999 год — 200 жыхароў
  • 2005 год — 175 жыхароў, 85 двароў[8]
  • 2010 год — 126 жыхароў

Аўтамабільная дарога Н530 Перадзельск — Лазоўка[9].

  1. Алфавитный список улиц по Передельск (рас.) Почтовые коды РБ (индексы). Белпошта. Праверана 22 лютага 2012 г.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 252
  3. Przedzielsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. S. 522
  4. 1 2 Witold Karpyza. Adamków (пол.) Ziemia Wołkowyska. Всё о Пружанах. Праверана 15 жніўня 2012 г.
  5. Ancestral File Search Results (анг.) FamilySearch. The Church of Jesus Christ of Latter-day Saints. Праверана 22 лютага 2012 г.
  6. Przedzielsk, вёска. Radzima.net. Праверана 22 лютага 2012 г.
  7. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
  8. Перадзельск // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 527
  9. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 22 лютага 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]