Павал Баброўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Восіпавіч Баброўскі
2 красавіка 183216 лютага 1905
Bobrovskiypo.jpg
Месца нараджэньня Вака ля Вільні
Месца сьмерці Пецярбург
Прыналежнасьць Сьцяг Расеі Расея
Род войскаў Генэральны штаб
Гады службы 1851—1905
Званьне генэрал ад інфантэрыі
Бітвы/войны Крымская вайна
Узнагароды
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятога Ўладзімера
Ордэн Белага арла
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баброўскі.

Па́вал Во́сіпавіч Бабро́ўскі (2 красавіка [ст. ст. 21 сакавіка] 1832, маёнтак Вака ля Вільні — 16 лютага [ст. ст. 3 лютага] 1905, Пецярбург) — расейскі генэрал, юрыст, гісторык, этнограф. Пляменьнік Міхаіла Баброўскага.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1832 року ва ўніяцкай[1] сям’і прафэсара Віленскага ўнівэрсытэта, доктара філязофіі і магістра права Восіпа Кірылавіча Баброўскага, і Марыі Паўлаўны (у дзявоцтве Кунаховіч) з-пад Дарагічыну. Бацька неўзабаве памёр, і маці вымушаная была закласьці маёнтак і з двума сынамі пераехала ў вёску Абруб каля Стараволі. Пачатковую адукацыю Павал атрымаў пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі Міхаіла Баброўскага, які на той час быў сьвятаром у парафіі шарашоўскай Прачысьценскай царквы.

У 1842 року малады Павал паступіў у Пружанскую дваранскую вучэльню, аднак ня здолеў скончыць яе празь фінансавыя цяжкасьці і працягнуў навучаньне ў Полацкім кадэцкім корпусе (1844—1849), атрымаўшы на гэтыя мэты фінансавую дапамогу ад дваранскага апякунскага камітэту Гарадзенскай губэрні. Яшчэ праз два рокі Баброўскі скончыў Дваранскі корпус, атрымаўшы чын паручыка, і 7 жніўня 1851 ў чыне прапаршчыка прызначаны на службу ў ляйб-гвардыі Літоўскі полк.

Удзельнічаў у кампаніі 1853—1854 на Дунайскім тэатры, быў адзначаны некалькімі ўзнагародамі. У 1857 скончыў курс у Мікалаеўскай акадэміі Генэральнага штабу ў Пецярбургу, узначальваў юнкерскія вайсковыя вучэльні. У 1859—1875 служыў на пасадах у Генэральным штабе, зь ягоным удзелам у гэты пэрыяд былі адчыненыя 24 вайсковыя вучэльні. У 1864 атрымаў званьне палкоўніка, 17 красавіка 1870 — генэрал-маёра. У 1871 року ўзнагароджаны ордэнам сьв. Станіслава 1-й ступені.

У 1875 быў прызначаны начальнікам Вайскова-юрыдычнай акадэміі і ўзнагароджаны ордэнам сьв. Ганны 1-й ступені. У 1878 правёў рэформу акадэміі з мэтай пераўтварэньня яе ў сучасную навукова-адукацыйную ўстанову; узнагароджаны ордэнам сьв. Уладзімера 2-й ступені. 30 жніўня 1881 атрымаў чын генэрал-лейтэнанта; у 1885 ўганараваны ордэнам Белага Арла. У 1897 ў чыне генэрала ад інфантэрыі быў прызначаны сэнатарам і прысутнічаў у судовым дэпартамэнце Сэнату да самай сьмерці.

Чалец-супрацоўнік Расейскага геаграфічнага таварыства, ганаровы чалец Вайскова-юрыдычнай акадэміі.

У апошнія рокі жыцьця моцна хварэў. Памёр 16 лютага 1905 року ў Пецярбургу. Пахаваны ў маёнтку Макулі Ковенскай губэрні.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каб пераканацца, да якога племені належаць жыхары пэўнай краіны, самым дакладным і практычным спосабам зьяўляецца найперш мова, а за ёй і іншыя жыцьцёвыя зьявы, таму што мова — гэта як родавы герб, пакінуты чалавеку яго продкамі, яго карэнным племенем, гэта люстэрка, у якім найвыразьней адбіваецца маральны характар і нават уся гісторыя народу, мова жыве разам з народам, разам зь ім разьвіваецца і памірае….

Павал Баброўскі[1].

З 1859 року рэдактар грунтоўнага дасьледаваньня па гісторыі Гарадзеншчыны і Беласточчыны «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расеі, сабраныя афіцэрамі Генэральнага штабу. Гарадзенская губэрня» (ч. 1—2 і дадаткі ў 2-м т., СПб., 1863). У працы пададзены зьвесткі па гаспадарцы, этнаграфіі, асьвеце, пра гарады і мястэчкі губэрні. Адразу па яе выхадзе Баброўскі быў прызнаны навуковымі коламі як сур’ёзны дасьледнік і прыняты ў склад сябраў-карэспандэнтаў Расейскага геаграфічнага таварыства. Аляксандар II узнагародзіў за гэтую працу Паўла Баброўскага ордэнам Сьвятога Ўладзімера 4-й ступені.

Аўтар дасьледаваньняў «Ваеннае права ў Расеі пры Пятры Вялікім» (СПб., 1882—1898) і гісторыі палкоў ляйб-Эрыванскага (Бутырскага) і Праабражэнскага (у 11 т.), шэрагу іншых працаў па ваенным праве, ваеннай статыстыцы і гісторыі. Браў актыўны ўдзел у пэрыядычнай вайсковай і гістарычнай літаратуры і зьмясьціў шэраг артыкулаў у «Военном сборнике», «Русском инвалиде» і «Русской старине».

Аўтар гісторыка-краязнаўчых нарысаў пра Гародню, Слонім, Зэльву і інш. Адным зь першых узьняў пытаньне пра моўную і этнічную прыналежнасьць беларусаў, падкрэсьліваў глыбокую старажытнасьць беларускай мовы, але вызначаў шляхі яе разьвіцьця згодна з царскай русіфікатарскай палітыкай. Насельніцтва Гарадзенскай губэрні падзяляў на «рускіх» (чорнарусаў, па мове — беларусаў і маларусаў, альбо палешукоў ці пінчукоў, і бужан), а таксама этнічныя групы яцьвягаў, «падлясянаў» і «палякаў-мазураў»[1].

Добра ведаў беларускую мову, захапляўся гісторыяй роднага краю і ўніяцкай царквы (у 1839 сям’я перайшла ў праваслаўе).

Агулам напісаў больш за 100 прац па гісторыі, правазнаўстве, археаграфіі, геаграфіі, біялёгіі, пэдагогіцы, этнаграфіі, статыстыцы, эканоміцы, краязнаўстве. Архіў Паўла Баброўскага захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Историкостатистический очерк го­рода Гродны // Памятная книжка Грод­ненской губернии на 1860 год. Гродно, 1860
  • Законы движения народонаселения Гродненской губернии в 15летний период // Памятная книжка Грод­ненской губернии на 1860 год. Гродно, 1860
  • Несколько слов о Зельвенской ярмарке // Виленский вестн. 1860. №85, 86
  • Гродненская губерния. Ч. 1—2 (в 4-х книгах). СПб., 1863 (сокращённое издание в одном томе: СПб., 1864)
  • Историческая монография города Грод­ны // Вестн. Западной России. 1866. Т. 3., №7
  • Г. Слоним и примечательные места Слонимского уезда // Вестн. Западной России. 1866. Т. 3., №12
  • Юнкерские училища. Т. 1—3 (в 5-ти книгах). СПб., 1872—1876
  • Развитие способов и средств для образования юристов военного и морского ведомств в России. Т. 1—2 (в 5-ти вып.). СПб., 1879—1898
  • Происхождение артикула воинского и изображение процессов Петра Великого по уставу воинскому 1716 г. СПб., 1881
  • Старошведское военное право. М., 1881
  • Зачатки реформ в военно-уголовном законодательстве в России. СПб., 1882
  • Постоянные войска и состояние военного права в России в XVII столетии. М., 1882
  • Пятьдесят лет специальной школы для образования военных законоведов России. СПб., 1883
  • Переход России к регулярной армии. СПб., 1885
  • Уклонение от военной службы. По законам древнеримским, французским, германским, шведским а также и русским с XVII века. СПб., 1886
  • Вейде Адам Адамович, один из главных сотрудников Петра Великого и его устав 1698 года. (Историко-юридическое исследование). Казань, 1887
  • Военное право в России при Петре Великом. СПб., 1887
  • Военные законы в рукописях и первопечатных изданиях. СПб., 1887
  • Воспоминания офицера о военных действиях на Дунае 1853 и 1854 гг. СПб., 1887
  • К истории военно-учебной реформы Императора Александра II // «Русская старина», 1887 г.
  • Судьба Супрасльской рукописи… — Спб., 1887
  • Еще заметка о Супрасльской рукописи. — СПб., 1888
  • Михаил Кириллович Бобровский (1785—1848), учёный-ориенталист. Историко-биографический очерк. СПб., 1889
  • Преступления против чести по русским законам до начала XVIII века. СПб., 1889
  • Русская греко-униатская церковь в царствование императора Александра I. Историческое исследование по архивным документам. СПб., 1890
  • Упразднение Супрасльской грекоуниат­ской епархии и восстановление Виленской митрополичьей епархии. Вильна, 1890
  • Завоевание Ингрии Петром Великим. СПб., 1891
  • К биографии Антония Юрьевича Сосновского. Переписка в 1826, 1827 и 1828 гг. Вильна, 1891
  • История 13-го Лейб-гренадёрского Эриванского Его Величества полка за 250 лет. М. Ф. — А III. 1642—1892. Ч. 1—5 (в 7 книгах). СПб., 1892—1898
  • Кубанский егерский корпус, 1786—1796 гг. СПб., 1893
  • Значение Кавказской резервной гренадёрской бригады 1816—1856 гг. (О совокупных действиях на поле сражения и в бою). СПб., 1895
  • Потешные и начало Преображенского полка. СПб., 1889
  • К двухсотлетию учреждения регулярных войск в России (1699-1700 по 1899-1900)
  • История Лейб-гвардии Преображенского полка. Т. 1—2 (в 4-х книгах). СПб., 1900—1904
  • История Лейб-гвардии Уланского Её Величества полка. Т. 1—2 (в 4-х книгах). СПб., 1903

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жонка — Марыя Васільеўна (у дзявоцтве Панцялеева). Мелі шасьцёра дзяцей, у тым ліку трох сыноў (Сяргея, Міхаіла і Васіля), якія таксама сталі вайскоўцамі. Аднак з дачок, Яўгенія, стала мастачкай.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Наталля Пракаповіч. Генерал-навуковец з Абруба // Раённыя будні. — 11 красавіка 2012. — № 29 (9475). — С. 5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.. — Мн.: 1964.
  • Военная энциклопедия. — СПб.: Товарищество И. Д. Сытина, 1911—1914. — Т. 4.
  • Глиноецкий Н. П. Исторический очерк Николаевской академии Генерального штаба. — СПб.: 1882.
  • Здановіч І. Баброўскі Павел // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — С. 16.
  • Наталля Пракаповіч. Генерал-навуковец з Абруба // Раённыя будні. — 11 красавіка 2012. — № 29 (9475).
  • Шалькевіч В. Ф. Баброўскі Павел Восіпавіч (02.04.1832 — 16.02.1905), гісторык, этнограф // Асветнікі зямлі беларускай / В. Ф. Шалькевіч. — Мн.: 2006.
  • Бобровский Павел Осипович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1890—1907.