Стараволя
Стараволя | |
трансьліт. Staravolia | |
Хата на месцы, дзе правёў дзяцінства Станіслаў Жукоўскі | |
Першыя згадкі: | 1537 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Велікасельскі |
Вышыня: | 176 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 582 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225177[1] |
СААТА: | 1256860031 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°34′7″ пн. ш. 24°19′43″ у. д. / 52.56861° пн. ш. 24.32861° у. д.Каардынаты: 52°34′7″ пн. ш. 24°19′43″ у. д. / 52.56861° пн. ш. 24.32861° у. д. |
± Стараволя | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Стараво́ля[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Стараволя ўваходзіць у склад Велікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 10 км на захад ад Пружанаў, 22 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле мясцовай легенды, назва паселішча паходзіць ад слова «воля», якую тут атрымалі старыя вартаўнікі пушчы, што ахоўвалі Вялікі гасьцінец — гандлёвы шлях з Кракава ў Вільню[3].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах пад 1537 рокам, калі каралева Бона падаравала Старую Волю Сьвята-Траецкаму касьцёлу ў Шарашове.
За расейскім часам — дзьве вёскі ў Міхайлаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[4][5] (Стараволя 1 і Стараволя 2[6]). У 1886 року ў абодвух вёсках разам 646 жыхароў, 64 двары. Дзейнічалі царква, вятрак, кузьня, карчма. На пачатку XX стагодзьдзя 982 жыхары.
У 1882 року ў прыватным памяшканьні была адчыненая народная вучэльня. У 1898 для яе было пабудаванае новае памяшканьне, якое захавалася да нашага часу (цяпер гэта правае крыло сучаснай школы). У Першую сусьветную вайну дзейнасьць вучэльні спынілася.
За польскім часам — фальварак[7] і вёска ў гміне Шані[8], а з 1926 року — у гміне Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[9]. У 1921 року 947 жыхароў, 187 двароў. Дзейнічала 6-клясная школа, дырэктарам якой стаў Пердэня. У 1939 року яго замяніў Жэдзік.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Шарашоўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 — цэнтар сельсавету.
Падчас нямецкай акупацыі былі забітыя 62 жыхары вёскі, 55 старавольцаў загінулі або прапалі бязь вестак на франтох. Будынак школы занялі немцы. У 1944 року аднавіліся заняткі ў савецкай школе. У 1956 да будынку было прыбудаванае яшчэ адно крыло. У 1968—1988 у школе працаваў таксама Старавольскі навучальна-кансультацыйны пункт Пружанскай вячэрне-завочнай СШ.
З 17 сьнежня 1956 — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Да 1 сьнежня 2009 году — цэнтар Старавольскага сельсавету. 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Старавольскага ў склад Велікасельскага сельсавету[10].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1959 год — 1036 жыхароў (перапіс); 1970 год — 952 жыхары; 1999 год — 693 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 652 жыхары, 255 двароў; 2005 год — 657 жыхароў, 251 двор[6]; 2010 год — 582 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзейнічаюць аддзяленьне сувязі, базавая школа-сад, Дом культуры, 2 крамы.
Рамонтна-мэханічныя майстэрні, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтпункт, філія ААБ «Беларусбанк».
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска налічвае 7 вуліцаў: Вазьнішчыка, Піянэрская, Перамогі, Савецкая, Свабоды, Школьная і 17 верасьня з завулкам.
Аўтамабільная дарога Р81 Пружаны — граніца Рэспублікі Польшча[11].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Братэрская магіла 35 савецкіх жаўнераў і партызан (1941—1944).
- Мэмарыяльная дошка на будынку сельсавету ў памяць старшыні М.В. Вазьнішчыка, забітага 27 сакавіка 1947 року.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзіба Жукоўскіх, дзе ў дзяцінстве жыў мастак Станіслаў Жукоўскі
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Казімер Велікаселец (нар. 1945) — каталіцкі сьвятар
- Станіслаў Жукоўскі (1875—1944) — мастак, сябра таварыства перасоўных выставаў (з 1903 году), Саюзу расейскіх мастакоў (з 1907 году). У Стараволі правёў дзяцінства й юнацтва.
- Шыман Старавольскі (1588—1656) — польскі гісторык, палітоляг, каталіцкі сьвятар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алфавитный список улиц по Староволя (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 252
- ^ Пракаповіч, Натальля. Белавежкія палацы: да 600-годдзя Белавежскай пушчы Гісторыя. «Рэха Берасьцейшчыны». Праверана 19 чэрвеня 2011 г.
- ^ Starowola (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 266
- ^ Starowola (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 266
- ^ а б Стараволя // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 537
- ^ Starowola, фальварак. Radzima.net. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
- ^ Starowola, вёска. Radzima.net. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
- ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46. Kancelaria Sejmu RP. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стараволя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Стараволя , Radzima.org
- Надвор’е ў Стараволі
- Starowola (2) lub (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 266