Перайсьці да зьместу

Вялікае Сяло (Пружанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікае Сяло
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Пружанскі
Сельсавет Велікасельскі
Геаграфія
Вышыня НУМ 188 м
Часавы пас
Каардынаты 52°38′01″ пн. ш. 24°19′13″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 375 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1632
Паштовы індэкс 225165[1]
СААТА 1256806011
Нумарны знак 1
Вялікае Сяло на мапе Беларусі ±
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло

Вялі́кае Сяло́[2]аграгарадок у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вялікае Сяло ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Велікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 18 км на паўночны захад ад Пружанаў, 25 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

За расейскім часам — цэнтар воласьці ў Пружанскім павеце Гарадзенскай губэрні, 2569 дзесяцін зямлі[3]. У 1886 року 1558 жыхароў, 97 двароў, праваслаўная царква, валасное праўленьне, кузьня, 2 ветракі, піцейны дом. Паводле перапісу 1897 року 1035 жыхароў, 184 двары, народная вучэльня, хлебазапасная крама.

За польскім часам — сьпярша ў гміне Котра[4], а з 1932 — у складзе гміны Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 року 633 жыхары, 134 двары.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 року 892 жыхары; у 1970 — 719 жыхароў. Ад 16 красавіка 1973 Вялікае Сяло — цэнтар сельсавету.

  • 1999 год — 501 жыхар
  • 2005 год — 447 жыхароў, 195 двароў[6]
  • 2010 год — 375 жыхароў

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дзіцячы садок, базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленьне сувязі.

Рамонтна-мэханічныя майстэрні, фэльчарска-акушэрскі і вэтэрынарны пункты, крама.

Аўтамабільныя дарогі Р47 СьвіслачПоразаўПружаны і Н540 КупічыШарашоў — Вялікае Сяло[7].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Касьцёл (пасьля 1990)
  • Братэрская магіла 56 савецкіх жаўнераў і партызан (1941—1944)
  1. Алфавитный список улиц по Великое Село (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 15 красавіка 2012 г.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 245
  3. Wielkie Sioło (12) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 346
  4. Wielkie Sioło, вёска. Radzima.net. Праверана 15 красавіка 2012 г.
  5. Dz.U. 1932 nr 17 poz. 109 (пол.) (pdf) Internetowy System Aktów Prawnych. Min. Spraw Wewnętrznych. Праверана 15 красавіка 2012 г.
  6. Вялікае Сяло // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 499
  7. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 15 красавіка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]