Перайсьці да зьместу

Абрагам Война

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абрагам Война
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1569
Памёр 14 красавіка 1649(1649-04-14)
Пахаваны
Род Войны-Грычынавічы
Бацькі Сямён Война[d]
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Абрагам Война (1569 — 14 красавіка 1649) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канонік віленскі, біскуп суфраган віленскі ад 1611 году, тытулярны біскуп мэтонскі, біскуп жамойцкі ў 1627—1630 гадох і віленскі ад 1630 году.

З шляхецкага роду Грычынаў-Войнаў, сын Сямёна. Быў канонікам віленскім, у 1611 годзе стаў біскупам суфраганам віленскім, потым быў тытулярным біскупам мэтонскім, у 1627—1630 гадох біскупам жамойцкім, з 1630 году віленскім.

Запрасіў у Вільню кармэлітаў і шпітальераў, які пазьней заснавалі шпіталь і аптэку. Змагаўся з пратэстантызмам, кіраваў перасьледамі кальвіністаў[1].

  1. ^ Пазднякоў В. Войны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 461.