Перайсьці да зьместу

Войны-Грычынавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Войны-Грычынавічы
лац. Vojny-Hryčynavičy
Герб Трубы
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае

Войны-Грычынавічы, Грычыны-Войны — літоўскі шляхецкі род гербу Трубы.

Вуйна, Вуна або Вона (Uuenna, Wuono[1], Vunna, Wona) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайніла, Войнар, Войнат; германскія імёны Vuinla, Wunar, Wonnat) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[4]. Такім парадкам, імя Война азначае 'шчасны'[3].

Паходзілі ад пінскіх баяраў Грычынаў, якія ў пачатку XVI ст. валодалі маёнткамі Парэччам, Моладавам, Варацэвічамі, Моталем ды іншымі. Прозьвішча ўтварылася ад імя Войны Мацьвеевіча Грычыны (Грычыновіча). Ад пачатку былі вернікамі Канстантынопальскай праваслаўнай царквы, пазьней перайшлі да Каталіцкай Царквы[5].

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 480.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1664.
  3. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Пазднякоў В. Войны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 461.