Уроцлаў
| Уроцлаў польск. Wrocław | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Ніжнесылескае | ||||
| Першыя згадкі | IX стагодзьдзе | ||||
| Дата заснаваньня | X стагодзьдзе | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Прэзыдэнт места | Яцэк Сутрык | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 292,82 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 111 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 51°07′ пн. ш. 17°02′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 683 700 чал. | ||||
| Этнахаронімы | wrocławianin[1], wrocławianka[2] і wrocławianie | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 71 | ||||
| Паштовыя індэксы | 50-041 і 50-325 | ||||
| Нумарны знак | DW, VW[3], DX[3] і VX[3] | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | wroclaw.pl (пол.) (анг.) (ням.) (італ.) | ||||
| Уроцлаў на мапе Польшчы Уроцлаў | |||||
Уро́цлаў (па-польску: Wrocław, па-лацінску: Wratislavia ці Vratislavia, па-чэску: Vratislav, па-нямецку: Breslau) — сталіца Сылезіі, адзін з найбольшых (чацьверты па колькасьці насельніцтва) і найстарэйшых гарадоў Польшчы, разьмешчаны па абодвух берагах Одры, на нізіне Сылезіі.
На цяперашні момант Уроцлаў зьяўляецца сталіцай Ніжнесылескага ваяводзтва, горадам-паветам і сталіцай Уроцлаўскага гарадзкога павету, які складаецца з 9 навакольных гмінаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Першы раз згадваецца ў 1000 годзе ў сувязі з закладаньнем біскупства, але славянскае паселішча на Тлумскай высьпе існавала паўтары стагодзьдзі раней. З канца X стагодзьдзя знаходзіўся пад панаваньнем Пястаў. У 1261 годзе атрымаў Магдэбурскае права, у 1335 годзе горад патрапіў пад уладу Чэскага каралеўства, пазьней (па кароткім часе пад акупацыяй Вугоршчыны) разам з Чэскім каралеўствам далучаны да Манархіі Габсбургаў. У 1741 з большасьцю тэрыторыі Сылезіі здабыты Прусіяй. Пасьля другой сусьветнай вайны Ўроцлаў паводле Патсдамскай канфэрэнцыі далучыўся да Польшчы.
Архітэктура і ўрбаністыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Уроцлаў па-за зруйнаваньнем 1940-х гадоў (70% будынкаў зьнішчана) захаваў шмат пабудоваў у арыгінальным стане, адрэстаўраваных, ці адбудаваных пасьля вайны. Да архітэктурных асаблівасьцяў належаць: гатычная Ратуша на Рынку, гатычныя касьцёлы: Уроцлаўская Архікатэдра, Сьвятога Крыжа, касьцёл Найвышэйшай дзевы Марыі на Пяску; аб’яднаньне галоўных будынкаў Унівэрсытэту Ўроцлаўскага ў стылі барока з заляй Леапальдына; нэагатычны будынак Цэнтральнага вакзалу; мадэрнісцкая Hala Ludowa (архітэктар — Макс Бэрг). Акрамя таго ў горадзе існуе больш за 8000 старажытных здабыткаў. Уроцлаў зьяўляецца найбольшым архітэктырным носьбітам Польшчы. Тыя гмахі прэзэнтуюць стылі ад барока, клясыцызму, гістарызму да мадэрнізму.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- выспы одранскія:
- Купа Мяшчанская
- Выспа Тумская (раней асобная выспа)
- Выспа Пяску
- Салодкая выспа
- Вялікая выспа
- Стары горад
- Рынак
- пляц Сольны
- Новы Тарг
- вуліца Сьвідніцка
- Батанічны сад
- Парк Шчытніцкі зь Японскім садам
- Заапарк (створаны ў 1865 годзе — найбольшы ў Польшчы, каля 7100 жывёл)
- Старыя жыдоўскія могілкі
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз Уроцлаў праходзяць трасы 261, 67, 40. Структура сеткі гарадзкіх дарог моцна арыентавана на цэнтар гораду, мае прамяністы выгляд. Да канца XX стагодзьдзя сума даўжынь усіх мастоў складала 2500 мэтраў. З 1980-х гадоў паступова будуецца колавая дарога вакол цэнтру. На сёньняшні дзень на тэрыторыі гораду адбываюцца велізарныя пабудовы новых трас, якія вызваляць увесь горад ад корак.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На ўроцлаўскіх прадпрыемствах вырабляюцца аўтобусы, вагоны, электратэхніка, хімічныя вырабы. Колькі год дынамічна разьвіваецца сэктар IT, таксама шмат замежных прадпрыемстваў (Siemens, LG (LG Philips + 6 podwykonawców + LG Electronics), Volvo, HP, QAD, Bombardier Transportation, Whirpool, 3M, Bosch, Wabco, Fagor etc.). Siemens, дарэчы, пераносіць свой інфармацыйны цэнтар ва Ўроцлаў. Вялікае фармацэўтычнае асяродзьдзе: US Pharmacia, Hasco-Lek, Galena, 3M, Labor, S-Lab, Herbapol.
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фатаздымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нацыянальны музэй
- Панарама зь вежы катэдры сьвятога Яна
- Рынкавая плошча
- Заапарк на фоне Hala Ludowa
- Уроцлаўскі ўнівэрсытэт
- Архітэктурны факультэт Політэхнікі Ўроцлаўскай
- Мост Грунвальдзкі ўначы, ракурс ад Політэхнікі
- Мост Зьвярыны, ракурс ад заапарку
- Ратуша ўначы
- Старамесьце
- Старамесьце